Вы тут

Чаму гараць вясковыя дамы?


Сё­ле­та за сем пер­шых ме­ся­цаў у пры­ста­ліч­най воб­лас­ці ад­бы­ло­ся 769 па­жа­раў. З іх на до­лю жы­лых да­моў прый­шло­ся 295. Пра­цэнт вы­со­кі — больш за тра­ці­ну. За­гі­ну­лі 34 ча­ла­ве­кі.


Па якіх жа пры­чы­нах га­раць жы­лыя да­мы? Пра гэ­та мы рас­пы­та­лі афі­цый­на­га прад­стаў­ні­ка Мінск­ага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Дзі­я­ну Жа­ляз­няк.

— Так, пы­тан­не па­жа­раў у жы­лых да­мах у на­шым рэ­гі­ё­не вель­мі вост­рае. Воб­ласць мае шэ­раг асаб­лі­вас­цяў, ка­лі па­раў­ноў­ваць з ін­шы­мі рэ­гі­ё­на­мі. Мін­шчы­на лі­дзі­руе па коль­кас­ці сель­ска­га на­сель­ніц­тва, да та­го ж у нас вель­мі шмат са­до­вых та­ва­рыст­ваў і да­моў, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца ў якас­ці дач.

— Да­тыч­на лет­ніх дам­коў іс­нуе ад­на асаб­лі­васць. На­прык­лад, у ква­тэ­ры, дзе ча­ла­век жы­ве па­ста­ян­на, ка­му­ні­ка­цыі, як пра­ві­ла, зна­хо­дзяц­ца ў леп­шым ста­не — за той жа пра­вод­кай хоць мі­ні­маль­на, але со­чаць. Што да дач, то ўсё на­ад­ва­рот. Мы не раз су­ты­ка­лі­ся з мер­ка­ван­нем: маў­ляў, «на адзін раз хо­піць». А ка­лі не хо­піць? Да та­го ж у «га­на­ро­вую ссыл­ку» ў лет­нія дам­кі ад­праў­ля­юц­ца ста­рыя элект­ра­пры­бо­ры, якія даў­но ад­пра­ца­ва­лі за­кла­дзе­ны за­во­дам-вы­твор­цам рэ­сурс для іх бяс­печ­най экс­плу­а­та­цыі. На­рэш­це, чым блі­жэй да во­се­ні, тым больш ак­ту­аль­ная праб­ле­ма вы­ка­ры­стан­ня пяч­но­га аб­ста­ля­ван­ня. Па тра­ды­цыі кры­тыч­ны мо­мант — старт ацяп­ляль­на­га се­зо­ну, ды і ў жніў­ні ўжо мо­гуць быць ха­лод­ныя но­чы.

Та­му ра­та­валь­ні­кі ра­яць за­няц­ца агля­дам пе­чы ўжо за­раз, ка­лі на два­рэ яшчэ за­хоў­ва­ец­ца лет­няе цяп­ло. Гэ­та не­аб­ход­на, каб эле­мен­тар­на вый­граць час і лік­ві­да­ваць уз­нік­лыя праб­ле­мы, па­куль яшчэ не поз­на. Пры пер­шым жа па­лен­ні све­жа­па­бе­ле­ная печ вы­све­ціць усе трэ­шчы­ны, як на фо­та­здым­ку. Ды і ко­мін так­са­ма пра­чыс­ціць не па­шко­дзіць.

— Мы про­сім сва­я­коў ста­рых лю­дзей да­па­маг­чы зра­біць ім усю не­аб­ход­ную ра­бо­ту за жні­вень, мак­сі­мум — ве­ра­сень, — ад­зна­чае Дзі­я­на Жа­ляз­няк. — Адзі­но­кім лю­дзям га­то­вы прый­сці на да­па­мо­гу ў тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­рах са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва.

І са­праў­ды, цяг­нуць да апош­ня­га не вар­та, бо сі­нап­тыч­ная аб­ста­ноў­ка ў нас пе­ра­мен­лі­вая і іс­тот­нае па­ха­ла­дан­не мо­жа ад­быц­ца ў лю­бы час.

Але асноў­ная пры­чы­на па­жа­раў у жы­лых да­мах — гэ­та не­асця­рож­нае абы­хо­джан­не з аг­нём (129 з 295 па­жа­раў). Пры­чым 85 пры­па­дае на до­лю не­асця­рож­на­га ку­рэн­ня. Звы­чай­на гэ­та ад­бы­ва­ец­ца па ад­ной і той жа схе­ме — ча­ла­век вы­ра­шыў па­ку­рыць пе­рад сном у лож­ку (і не заўж­ды ў цвя­ро­зым ста­не), не­пры­кмет­на для ся­бе за­снуў, цы­га­рэ­та вы­ва­лі­ла­ся з рук і па­ча­ла па­кры­се пра­паль­ваць тка­ні­ну...

— Ка­лі тое ж пры­вя­дзен­не элект­ра­пра­вод­кі ў на­леж­ны стан мо­жа па­цяг­нуць знач­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя вы­дат­кі, то не дапус­ціць ку­рэн­ня ў лож­ку здоль­ны кож­ны, хто мае та­кую звыч­ку, — мяр­куе Дзі­я­на Жа­ляз­няк. — На­ват да­рос­ла­му ча­ла­ве­ку да­стат­ко­ва лі­та­раль­на па­ры ўды­хаў ды­му, каб стра­ціць пры­том­насць.
Час на вы­ра­та­ван­не яго мі­ні­маль­ны...

Пры гэ­тым ура­та­вац­ца да­па­мо­жа аў­та­ном­ны па­жар­ны апа­вя­шчаль­нік. Так ад­бы­ло­ся ў За­слаўі. У ад­ной з ква­тэр, дзе жы­ве шмат­дзет­ная сям'я, рап­там уз­нік­ла за­дым­лен­не. Баць­ка па­чуў, што апа­вя­шчаль­нік спра­ца­ваў, і ху­цень­ка вы­веў усю сям'ю з ква­тэ­ры. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му яны аца­ле­лі. Агонь па­шко­дзіў пе­ра­крыц­ці сто­лі, за­ку­рыў сце­ны і ма­ё­масць.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.