Вы тут

Зась: Незалежнасць і дабрабыт не падаюць з неба, над гэтым трэба працаваць кожны дзень


Незалежнасць і дабрабыт для любой краіны не падаюць з неба, над гэтым трэба працаваць кожны дзень. Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, які быў у ліку ўдзельнікаў ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці ля манумента Перамогі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.


Гэты святочны дзень, па яго словах, неабходна прысвяціць памяці тых, хто ў самыя цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны абараняў Айчыну, адстойваў незалежнасць.

«Тое, што мы сёння сабраліся тут аддаць даніну памяці загінулым воінам, — гэта вельмі правільна. Я лічу, што ў гэты дзень трэба перш за ўсё ўспамінаць добрым словам тых, хто адстойваў і ўмацоўваў незалежнасць», — сказаў Станіслаў Зась.

Тэма захавання памяці, выхавання падрастаючага пакалення на слаўных традыцыях пераможнага мінулага з гадамі не губляе актуальнасці. Трэба нагадваць людзям, якім коштам дастаюцца мір і дабрабыт.

«Людзі вельмі хутка прывыкаюць да добрага (так усюды, у любых краінах), прывыкаюць, што можна спакойна працаваць, гадаваць дзяцей — так і павінна быць. Але за гэтым нельга забываць, што гэта даецца не проста так. Не бывае так, каб з неба ўпала, над гэтым трэба працаваць кожны дзень, умацоўваць сваю незалежнасць», — звярнуў увагу генеральны сакратар АДКБ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.