Вы тут

Лукашэнка: Усе залежыць ад нас, хочам лепей — будзем лепей


У святкавання Дня Незалежнасці ёсць вельмі прыгожая традыцыя — урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў культуры і гала-канцэрт майстроў мастацтва Беларусі. Мерапрыемства праходзіць у Вялікім тэатры Беларусі. Па традыцыі, удзел у ім прымае і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як адзначаў кіраўнік дзяржавны на першай цырымоніі ў 2021 годзе, творчая інтэлегенцыя ў Дзень Незалежнасці павінна гучаць.


Вітаючы удзельнікаў сёлетняга мерапрыемства, Аляксандр Лукашэнка, назваў гэты вечар, які вянчае святочныя мерапрыемствы, цудоўным. «Мы адзначаем яго тут, ужо традыцыйна ў Вялікім тэатры. Рады бачыць усіх вас у добрым здароўі і павіншаваць з гэтым вялікім святам!» — сказаў ён.

Па словах Прэзідэнта, для беларусаў — незалежнасць — гэта свабода і жыццё, якія нам падарыла пакаленне пераможцаў. «І мы памятаем, што ў розныя перыяды гісторыі нашыя продкі адстойвалі гэтую свабоду не толькі са зброяй у руках. Ніводны народ у свеце не можа быць па-сапраўднаму незалежным, не валодаючы багатай культурнай спадчынай, не маючы моцнай духоўнай асновы. Ствараеце яе вы — людзі мастацтва. Менавіта вы фіксуеце гістарычны момант, адлюстроўваючы яго ў мастацкім слове, музыцы, жывапісе, архітэктуры і скульптуры, на кінастужцы, а зараз і ў „лічбе“. Іншымі словамі — на стагоддзі складаеце летапіс жыцця пакалення, жыцця дзяржавы. Мы сыдзем, а гэта застанецца. Ваша творчасць — гэта тое, што мы называем гістарычнай памяццю і нацыянальнай годнасцю. Тое, што робіць нас нацыяй і з’яўляецца адной з умоў нашага суверэнітэту», — сказаў беларускі лідар. Пры гэтым ён падкрэсліў, што і ад людзей мастацтва залежыць, ці будзе наша незалежнасць умацоўвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

«Сёння, вядома, тэма грамадзянскага абавязку, патрыятызму, адданасці інтарэсам краіны і ў культурным асяроддзі, і сучасных творах не гучыць так востра, як тады ( у гады вайны. — Зв.). На жаль. Але не забывайце — мір вельмі крохкі. Так, мы жывем пад чыстым небам, але ва ўмовах вайны — вайны інфармацыйнай, эканамічнай. Ва ўмовах беспрэцэдэнтных выклікаў нашай незалежнасці. І ад вас таксама залежыць, якой будзе заўтра Беларусь, якой будзе будучыня нашых беларусаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы, — Скажу проста. У пагоні за гучнай славай не губляйце пачуццё меры і асабістай адказнасці. Перайсці мяжу, за якой пачынаецца «чарнуха» і здрада, лёгка. Значна складаней вярнуць давер. Я кажу аб даверы з боку народа. Вы павінны ствараць дзеля народа і ў імя міру", — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што людзі мастатцва могуць не сумнявацца — іх талент заўсёды будзе ацэнены па заслугах. Ніводны геніяльны праект не застанецца без увагі, гэта я вам гарантую«, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў артыстам творчага натхнення, прызнання і поспеху, новых яркіх праектаў на карысць роднай Беларусі! І нагадаў, пра жалезабетонную дамоўленасць — кожны год 3 ліпеня ў гэты цудоўны вечар ушаноўваць лепшых з найлепшых.

Разам з апладысментамі ад гледачоў артыстаў атрымалі і дзяржаўныя ўзнагароды з рук кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт уручыў ордэн Францыска Скарыны заслужанаму работніку культуры БССР Галіне Качалавай. Медаль Францыска Скарыны прысуджаны артысту-вакалісту, вядучаму майстру сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Яўгену Ермакову, артысту хору Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Цітовіча Вікторыі Мачалінай, майстру народных мастацкіх рамёстваў Адэльскага цэнтра культуры і народнай творчасці Мар’яну Скрамблевічу, артысту тэатра лялек, вядучаму майстру сцэны Беларускага тэатра «Лялька» Юрыю Франкаву.

Ганаровае званне Народнага артыста Беларусі прысвоена Станіславу Трыфанаву, артысту-вакалісту — вядучаму майстру Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў» прысвоена Святлане Гуткоўскай, загадчыку кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва і Уладзіміру Масленікаву, загадчыку кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

«Атрыманне высокіх дзяржаўных узнагарод шмат да чаго абавязвае, і яно будзе для нас стымулам для новых творчых дасягненняў, каб мы яшчэ больш маглі прынесці сваёй любімай краіне. Хочацца падзякаваць нашай дзяржаве за ўвагу, якая аказваецца мастацтву, культуры, дзіцячай творчасці», — сказаў у адказным слове народны артыст Беларусі Станіслаў Трыфанаў.

У заключэнні Прэзідэнт яшчэ раз звярнуў увгу на той крохкисвет, які складваецца вакол нас. Ён падкрэсліў, што ў вялікім жыцці ўсё так жа, як і ў асабістым жыцці кожнага — калі аднаму добра, хтосьці радуецца, што яму добра, а нехта зайздросціць. «Усё залежыць ад нас: хочам лепш — будзе лепш. Не імкнемся да лепшага — ну і не будзе лепшага. Не трэба потым ні ад каго нечага патрабаваць, калі ты сам недаглядзеў, недарабіў, недапрацаваў. Час складаны. Нам, нашаму пакаленню, няпроста і не прасцей, чым было папярэдняму пакаленню, якое аднавіла нашу краіну з руін і попелу і абараніла. Не дай бог, вядома, перажыць тое, што было ў сярэдзіне мінулага стагоддзі на нашай зямлі. Але складанасць у тым, што мы часам не бачым нашага праціўніка і ворага. Яго можаце ўбачыць толькі вы сваімі таленавітымі вачыма. Нам, нашаму пакаленню, яшчэ жыць на гэтай зямлі. Больш за палову тых, хто сядзіць у гэтай зале — гэта тое пакаленне, якое прыме эстафету ў нас. Паўтараю каторы раз: будзьце вельмі акуратныя, не спяшаецеся, не дапушчайце памылак. Памылкі вельмі дорага абыходзяцца грамадству, асабліва памылкі творчых работнікаў. За вамі, за кожным стаіць шмат людзей, тысячы людзей, якія глядзяць на вас з надзеяй. Беражыце сваю Беларусь. Трэба нам зрабіць так, каб мы, асабліва нашыя дзеці, родныя і блізкія не ведалі тых жахаў, якія перажываюць некаторыя народы, на жаль, родныя нам недалёка ад нашай краіны», — яшчэ раз звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да майстроў мастацтва. Ён яшчэ раз павіншаваў усіх з Днём Незалежнасці і пажадаў усім, нам заўсёды быць незалежнымі і вырашаць свае задачы і праблемы самі самастойна.

Кульмінацыяй вечара стаў гала-канцэрт «Мастацтва Беларусі — у міры і стваральнай працы», яки аб’яднаў маладыя і перспектыўныя таленты разам з вопытнымі і знакамітамі артыстамі. Майстры мастацтваў розных пакаленняў выйшлі на праўслаўленую сцэну Вялікага тэатра Беларусі. Рэжысёр-пастаноўшчык гэтага грандыёзнага дзейства — галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі, уладальніца медаля Францыска Скарыны Ганна Маторная. Галоўны балетмайстар — заслужаны артыст Расіі Ігар Колб. Дырыжор — Юрый Караваеў.

Наша роля — зрабіць людзей лепшымі

Што для артыста значыць атрымаць дзяржаўную ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы ў галоўнае свята краіны расказалі героі дня, якія як ніхто ведаюць, у чым сёння роля мастацтва.

Станіслаў Трыфанаў нагадаў, што мастацтва заклікана рабіць людзей больш успрымальнымі і больш эмацыйнымі да чужога гора. «Аснова здаровай нацыі — гэта людзі, якія неабыякавыя, якія гатовыя працягнуць руку дапамогі. І ў гэтым наша роля — зрабіць людзей лепшымі. Я заўсёды думаю, што той, хто паглядзіць „Травіяту“, ніколі не плюне пад ногі на выхадзе з тэатра. Ну не спалучаецца гэта з тым станам, які ў яго ў душы. І з гэтых малых пазлаў і складаецца чалавечая асоба», — сказаў ён.

Галіна Качалава падкрэсліла, што сёння артысты, як сапраўдныя салдаты, павінны ісці наперадзе са сваёй музыкай, захапляцца жыццём, любіць сваю Беларусь да апошняй кроплі. «Мне да слёз прыемна, што мяне заўважылі і мяне адзначылі на такім высокім узроўні. Хочацца яшчэ жыць і хочацца яшчэ спяваць. Для мяне вялікі гонар атрымліваць гэтую ўзнагароду з рук кіраўніка дзяржавы. Я падтрымліваю ва ўсіх пытаннях Прэзідэнта, мне падабаецца ўсё, што ён робіць», — падзялілася яна.

Святлана Гуткоўская пра тое, што ёй прысвоена высокае званне даведалася, як і належыць чалавеку мастацтва, на рэпетыцыі: «Гэта адзін з самых вялікіх падарункаў у маім жыцці — атрымаць такое высокае званне з рук кіраўніка дзяржавы. Я думаю, што гэты дзень будзе адным з самых яскравых у маёй біяграфіі. Гэта была прыемная нечаканасць. Мы ж працуем не дзеля званняў, мы проста добра робім сваю справу. А калі гэта заўважаюць — гэта ўдвая прыемна. Сёння наша задача нумар адзін — захаваць наш фальклор, нашу народную творчасць, нашу гісторыю. Гэта неабходна для таго, каб нашае маладое пакаленне было правільна выхавана. Наша беларускае харэаграфічнае мастацтва яно ўнікальнае, гэта вялізны пласт, з якога можна чэрпаць бясконца. І мы абавязаны надаваць гэтаму самую вялікую ўвагу».

Юрый Франкаў прызнаўся, што ў тэатры больш рады яго ўзнагародзе, чым ён сам. «Я вельмі рады, што ў мяне ёсць магчымасць служыць тэатру, выходзіць на сцэну і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Я рады, што стаў бліжэй да нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны. Тэатр павінен выхоўваць гледача, дакранацца да яго пачуццяў, каб людзі, у першую чаргу нашы дзеці, ведалі, што такое дабрыня, што такое адказнасць, былі сумленнымі», — падзяліўся артыст.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.