Вы тут

Лукашэнка звярнуўся да беларусаў: Беларусь — гэта наша самая вялікая каштоўнасць, беражыце яе


Выступленне Прэзідэнта Беларусі А. Р. Лукашэнкі на цырымоніі ўскладання вянка і кветак у мемарыяльным комплексе «Курган Славы».


Паважаныя суайчыннікі, госці нашай Беларусі!

Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці.

Мы сустракаем яго ля падножжа велічнага помніка. Помніка, узведзенага ў гонар герояў, якія вызвалілі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Курган Славы — святое месца. Тут грымелі жорсткія баі, тысячы салдат і афіцэраў аддавалі свае жыцці, каб жылі мы. Тут крывёю змацаваліся брацкія повязі вялікай шматнацыянальнай краіны.

Байцы не дзялілі сябе на беларусаў і рускіх, украінцаў і казахаў, армян і грузінаў, таджыкаў і кіргізаў, азербайджанцаў, узбекаў і іншых. Не дзялілі зямлю на сваю і чужую. Яны змагаліся за нашу адну Айчыну.

Мы стаім на месцы, дзе замкнуўся «Мінскі кацёл». Наступальную аперацыю «Баграціён» па праву называюць трыумфам савецкага ваеннага мастацтва. Гэтая бітва ўвайшла ў гісторыю як найбуйнейшае паражэнне фашысцкіх войскаў у Другой сусветнай вайне.

Каля 400 тысяч салдат, афіцэраў, генералаў вермахта і СС былі знішчаны і ўзятыя ў палон. Іх паказалі ўсяму свету. Правялі ганебным маршам па Чырвонай плошчы, адразу змываючы сляды нямецкіх ботаў вадой.

Навапаказаным нацыстам не перашкаджала б перагледзець гэтыя кадры кінахронікі. Яны хочуць забыцца, але мы з вамі не павінны гэта дазволіць. Гэта ніхто не павінен забыць. Не павінны забыць, каб не паўтарылася зноў.

Беларусь шануе і памятае Подзвіг савецкага народа.

Сёння ўсе нашы мемарыялы ў кветках. У кожным кутку Беларусі. Самы маленькі помнічак, народны помнік, магілка савецкіх воінаў у кветках.

Прыходзячы да іх, да гэтых магіл і помнікаў, схіляем галаву перад сваімі суайчыннікамі. Дзякуем воінам брацкіх рэспублік. Тысячы знайшлі апошні прытулак у нашай зямлі. Імёны многіх носяць вуліцы нашых гарадоў, яны будуць жыць у сэрцы ўсяго беларускага народа. Вечна будуць жыць.

Нізкі паклон і вечная памяць пераможцам!

Давайце ўшануем хвілінай маўчання загінуўшых герояў і па-зверску забітых мірных жыхароў.

(Хвіліна маўчання).

Вялікая Айчынная вайна навучыла беларусаў шанаваць жыццё, мір і свабоду. Таму сёння, 3 ліпеня, у дзень вызвалення нашай сталіцы, горада Мінска, мы адзначаем Дзень незалежнасці незалежнай Беларусі.

Для мяне вялікае шчасце бачыць, што гэтае свята падзяляе з намі моладзь з Расіі, Арменіі, Кыргызстана — нашы госці, удзельнікі праекта «Цягнік памяці».

З часам цягнік абавязкова збярэ ўсіх спадчыннікаў народаў-пераможцаў. З усіх рэспублік Савецкага Саюза. Я ў гэтым абсалютна перакананы.

Бо ў нас адна памяць пра тую вайну, адна перамога і адна праўда!

У такі складаны час толькі разам мы зможам гарантаваць мір на сваёй зямлі. Толькі разам мы можам быць свабоднымі і незалежнымі.

Дарагія сябры!

Будучыня Беларусі ствараецца вашымі марамі і жаданнямі, якія ўвасабляюцца ў жыццё дзякуючы працавітасці і адказнасці кожнага з нас.

У нас з вамі адна зямля, адна краіна — наша Беларусь.

Гэта наша самая вялікая каштоўнасць. Яны (пакаленне пераможцаў. — Зв. БелТА) завяшчалі нам берагчы яе. Мы яе захавалі. Зараз ваша чарга — моладзі. Беражыце гэты кавалак зямлі, іншага ў вас не будзе.

Са святам, дарагія сябры!

З Днём Незалежнасці!

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.