Незалежнасць і дабрабыт для любой краіны не падаюць з неба, над гэтым трэба працаваць кожны дзень. Такое меркаванне выказаў журналістам генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, які быў у ліку ўдзельнікаў ўрачыстых мерапрыемстваў [1] з нагоды Дня Незалежнасці ля манумента Перамогі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА [2].
Гэты святочны дзень, па яго словах, неабходна прысвяціць памяці тых, хто ў самыя цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны абараняў Айчыну, адстойваў незалежнасць.
«Тое, што мы сёння сабраліся тут аддаць даніну памяці загінулым воінам, — гэта вельмі правільна. Я лічу, што ў гэты дзень трэба перш за ўсё ўспамінаць добрым словам тых, хто адстойваў і ўмацоўваў незалежнасць», — сказаў Станіслаў Зась.
Тэма захавання памяці, выхавання падрастаючага пакалення на слаўных традыцыях пераможнага мінулага з гадамі не губляе актуальнасці. Трэба нагадваць людзям, якім коштам дастаюцца мір і дабрабыт.
«Людзі вельмі хутка прывыкаюць да добрага (так усюды, у любых краінах), прывыкаюць, што можна спакойна працаваць, гадаваць дзяцей — так і павінна быць. Але за гэтым нельга забываць, што гэта даецца не проста так. Не бывае так, каб з неба ўпала, над гэтым трэба працаваць кожны дзень, умацоўваць сваю незалежнасць», — звярнуў увагу генеральны сакратар АДКБ.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200703/1593763142-prezident-moc-i-silu-dzyarzhavy-nepahisnasc-yae-suverenitetu-vyznachae
[2] https://www.belta.by/society/view/zas-nezavisimost-i-blagopoluchie-ne-padajut-s-neba-nad-etim-nuzhno-rabotat-kazhdyj-den-397210-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-zas
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci