Вы тут

Раім паглядзець


Бяспечны LIVE, Гастрафестываль. Сляпая дэгустацыя (анлайн), анлайн-фестываль «BelarusDocs» і іншае — афіша «Звязды».


Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

ДзеYoutube-канал «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» 

Калі: 13 красавіка, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмены Беларусі.

Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.

Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць на YouTube-канале музея альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: FacebookВКонтактеInstagram.

Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by

Тэлефон: (17) 334-72-61.


 Бяспечны LIVE. ANGST

ДзеYoutube-канал «YOUBEL TV» 

Калі: 7 красавіка, 20:30

Колькі каштуе: бясплатна

7 красавіка а 20:30 па беларускім часе адбудзецца выступ рэпера ANGST. ANGST – рэп-праект паэта і перакладчыка Віталя Рыжкова. Пачуйце, наколькі крута гучыць рэп па-беларуску.

Бяспечны LIVE – гэтя анлайн-канцэрт, які вы можаце глядзець у любой частцы свету.


Спекатаклі Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii

ДзеYoutube-канал РТБД

Калі: з 7 красавіка па 14 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

АФІША

  • 7 красавіка — пастаноўка «Мабыць?» (2014 год) Аляксандра Марчанкі;
  • 8 красавіка — «Шчаслівы муж» (2011 год) рэжысёра Мюра Фарыдовіча;
  • 9 красавіка — пастаноўка «Гэта ўсё яна» Монікі Дабраўлянскай;
  • 10 красавіка — «Белы анёл з чорнымі крыламі» Венедыкта Расстрыжэнкава (2006 год);
  • 11 красавіка — дзіцячы спектакль «А мне не сорамна!..».

Купалаўскі дома

Дзеkupalauski.by

Калі: па 2 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

  • 7 красавіка —  творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі);
  • 8 красавіка — спектакль «Офіс», Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава);
  • 10 красавіка — спектакль «Хам», Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў).

Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказа да 18.00 наступнага дня. 


Гастрафестываль. Сляпая дэгустацыя (анлайн)

Дзе: г. Мінск, delivio.by

Калі: па 15 красавіка

Колькі каштуе: 25 BYN

14 папулярных рэстаранаў і кафэ прапануюць мінчанам паэксперыментаваць і, не выходзячы з дому, замовіць усляпую пакет з 500 грамамі ежы за 25 BYN. Усе сэты удзельнікаў «Сляпой дэгустацыі» даступныя альбо ў фармаце дастаўкі, альбо для самавывазу, праўда заказ прыйдзецца аплаціць анлайн.

Арганізатары нечаканага фармату запэўніваюць, што вам не прыйдзецца купляць «ката ў мяшку», бо да кожнай прапановы ёсць падказка-апісанне. Яна дапаможа гурманам і тым, хто вырашыў абмежаваць вылазкі ў грамадскія месцы, зразумець, што знаходзіцца ў пакеце і атрымаць асалоду ад рэстаранных страў у сябе дома. Бо шэф-повары, улічваючы рэаліі, адаптавалі фарматы страў для дастаўкі і падрыхтавалі незвычайныя навінкі, захоўваючы канцэпцыю сваёй кухні.

Падрабязней на сайце delivio.by.


Анлайн-фестываль «BelarusDocs»

Дзе: belarusdocs.com

Калі: па 13 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна, падтрымаць правядзенне Фестываля можна на Талацэ

У праграме анлайн-фестываля беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs-2020 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да анлайн-прагляду на працягу сутак на belarusdocs.com з 7 па 13 красавіка.

ПРАГРАМА:

  • 7 красавіка — «Трэнер» (рэж. Вольга Абрамчык)
  • 8 красавіка — «Дэбют» (рэж. Настасся Мірашнічэнка)
  • 9 красавіка — «Лебедзі» (рэж. Галіна Адамовіч)
  • 10 красавіка — «Перазімаваць» (рэж. Ева-Кацярына Махава)
  • 11 красавіка — «Цар гары» (рэж. Андрэй Куціла)
  • 12 красавіка — «Фальклор і жыццё» (рэж. Юрый Цімафееў)
  • 13 красавіка — «Полацкі вальс» (рэж. Вольга Дашук)

Падрабязней пра фільмы

7 красавіка — «Трэнер» (рэж. Вольга Абрамчык)

Фільм-удзельнік фестываляў «Docudays UA» (Кіеў), «Артдокфэст» (Масква) і «Лістапад» (Мінск).

Алег Кірылаў — трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. Яго падапечныя — невідушчыя. У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача — перамагчы.

8 красавіка — «Дэбют» (рэж. Настасся Мірашнічэнка)

Фільм-прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі, удзельнік IDFA (Амстэрдам), лаўрэат Кракаўскага кінафестывалю.

У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню. Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра...

9 красавіка — «Лебедзі» (рэж. Галіна Адамовіч)

Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік «Артдокфэста» (Масква).

«Лебедзі» — працоўны пазыўны хуткай дапамогі ў Светлагорску. Менавіта яны першымі сутыкаюцца з раптоўнымі захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі і траўмамі...

10 красавіка — «Перазімаваць» (рэж. Ева-Кацярына Махава)

Фільм-удзельнік фестываляў «Артдокфэст«(Масква) і «Лістапад» (Мінск), намінант на прэмію «Лаўр».

Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам. Дні цягнуцца ў хваробах, размовах, успамінах, сумесных тэлепраглядах... Пасярод зімы прыяжджае новы жыхар, і атмасфера ў доме змяняецца.

11 красавіка — «Цар гары» (рэж. Андрэй Куціла)

Фільм-удзельнік фестываляў «Артдокфэст» (Масква) і «Лістапад» (Мінск), пераможца фестываля «Golden Beggar» (Кошыцэ, Славакія).

Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія погляды пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць...

12 красавіка — «Фальклор і жыццё» (рэж. Юрый Цімафееў)

Нацыянальная прэм’ера фільма.

Фальклор з’яўляецца адлюстраваннем чалавечага існавання, толькі ў вобразнай, метафарычнай форме. Не выключэнне тут і эратычны складнік жыцця. Абрады з эратычным падтэкстам у нашых продкаў былі падрыхтаваны да кожнага свята і цесна знітаваны з паняццем урадлівасці...

13 красавіка — «Полацкі вальс» (рэж. Вольга Дашук)

Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў.

Васілю Граноўскаму 58 год. Ён жыве ў вёсцы і кіруе мясцовым хорам, усе спевакі ў якім старыя. Гармонік Васі таксама стары, у ім бракуе некалькі клавіш. Васева машына, у якой ён звычайна возіць сваіх артыстаў, не зусім спраўная і не заўсёды заводзіцца.

Кожны глядач можа стаць сябрам журы.


Віртуальная выстава Lockdown ад Chrysalis Mag: каля 100 мастакоў Беларусі

Дзеchrysalismag.by

Калі: па 24 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

100 удзельнікаў, дыскусіі з беларускімі мастакамі ў рэжыме анлайн. Далучайцеся да першай віртуальнай выставы «Lockdown».

Сітуацыя ў свеце вымушае шукаць новыя шляхі ўзаемадзеяння і творчасці, таму арганізатары прапануюць магчымасць сабрацца разам на адлегласці! Сваёй ініцыятывай яны заклікаюць усіх падтрымліваць сацыяльны каранцін. А арганізатары, у сваю чаргу, не дадуць вам забыцца пра беларускае мастацтва ў перыяд самаізаляцыі. Галоўная задача – дапамагчы мастакам мінімізіраваць культурны і фінансавы ўрон ад наступстваў крызісу, натхніць усіх у гэты цяжкі час.

Акрамя выставы ў рамках праекта будуць арганізаваны анлайн-актыўнасці, у якіх гледачы змогуць паўдзельнічаць, не пакідаючы дома. У інстаграм-акаўнце Chrysalis Mag пройдуць адкрытыя анлайн-інтэрв'ю з мастакамі, падчас якіх удзельнікі змогуць падняць вострасацыяльныя тэмы, пагаварыць пра тое, як зменіцца свет пасля пройдзенага этапу, і як цяперашняя сітуацыя адаб'ецца на беларускай культуры і мастацтве ў цэлым. Прыняць удзел у дыскусіях зможа любы жадаючы.

Куратары: Надзея Макеева, Паліна Юргенсон.


Анлайн-дыскусія «Як пандэмія каранавіруса змяняе сусветную палітыку і эканоміку?»

Дзеzoom.us

Калі: 9 красавіка, 15:30

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя

Разабрацца ў гэтым пытанні дапамогуць заснавальнік ЦНІ і эксперт Chatham House Рыгор Астапеня ды акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

  • Мерапрыемства будзе праходзіць праз праграму Zoom, таксама будуць трансляцыі ў Facebook ды YouTube.
  • Дыскусія будзе цягнуцца каля 45 хвілін: першыя 25 хвілін будуць прысвечаны выступам экспертаў, а яшчэ 20 хвілін застанецца на пытанні аўдыторыі.
  • Спасылку на эфір і інструкцыі арганізатары дашлюць усім зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні мерапрыемства.

«The Global Hack» – 48 гадзін бесперапыннага анлайн-хакатона!

Дзеtheglobalhack.com

Калі: 9-12 красавіка

Колькі каштуе: рэгістрацыя

9-12 красавіка далучайцеся да «The Global Hack» – 48 гадзін бесперапыннага анлайн-хакатона!

Яго мэта – аб'яднаць вялікія розумы, ментараў і каманды сусветнага ўзроўню, каб стварыць тэрмінова патрэбныя рашэнні сучасных праблем пандэміі COVID-19 для лепшай будучыні.

Еўрапейская камісія выдзяліць 75 000 еўра на грашовыя прызы камандам-пераможцам.

Рэгіструйцеся на «The Global Hack» ужо зараз!

Падрабязней.

/Афіша дапаўняецца/

Больш мерапрыемстваў глядзіце па спасылцы.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.