Вы тут

Раім паглядзець


Анлайн: спектаклі Купалаўскага і магілёўскага тэатраў, канцэрты беларускіх музыкантаў, Траццякоўка, Эрмітаж і іншае — афіша «Звязды».


Спектаклі

Купалаўскі online

kupalauski.by

Дзеkupalauski.by

Калі: па 2 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

7 красавіка Купалаўскі пакажа творчы вечар заслужанай артысткі Беларусі Тамары Міронавай, 8 красавіка — спектакль «Офіс» рэжысёра Кацярыны Аверкавай, а 10-га — «Хама» Аляксандра Гарцуева паводле Элізы Ажэшка.

Спасылкі на запісы спектакляў будуць даступныя на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках таэтра з 18.00 до 22.00 у дзень паказу.


Магілёўскія тэатры

«Беларусь 4» Магілёў».

Дзе«Беларусь 4» Магілёў», анлайн ў групе «Вконтакте».

Калі: па 26 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Тэлеканал «Беларусь 4» Магілёў» увесь красавік па выхадных будзе паказваць спектаклі Магілёўскага абласнога тэатра лялек і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Адначасова трансляцыі будуць весціся ў інтэрнэце.

Спектаклі трансліруюцца па суботах і нядзелях у раёне 19 гадзін вечара. 

АФІША:

  • 11 красавіка — «Крэйцерава соната»
  • 12 красавіка — «Фрэкен Жулі»
  • 18 красавіка — «На дне»
  • 19 красавіка — «У маленькай сядзібе»
  • 25 красавіка — «Скарына»
  • 26 красавіка — «Сіняя-сіняя»

Глядзіце спектаклі на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў» і анлайн ў групе Вконтакте.


Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы #архив_батд

Дзе: суполка БАТД у «Вконтакте»

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адкрываў новую рубрыку # архив_батд, дзе выкладвае спектаклі, якія ў розныя часы ішлі на сцэне БАДТ.

Адкрыла рубрыку прэм'ера 2012 года - "Над прорвай у жыце" гісторыя сталення ў стылі рок-н-рол

Таксама тэатр мы прадставіў спектакль "Дзядзька Ваня" А.Чэхава (сцэны з вясковага жыцця на дзве дзеі). Прэм'ера 2003 года.

За наступнымі спектаклямі сачыце ў суполцы.


Брэсці тэатр лялек

Дзесуполка БТЛ у «Вконтакте»Facebook

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

Брэсцкі тэатр лялек (БТK) прапануе гледачам паглядзець свае спектаклі ў інтэрнэце: пачынае праект "БТЛ ў кожны дом"!

Артысты перад відэакамерай чытаюць вядомыя дзіцячыя вершы і казкі, затым ролікі публікуюцца ў інтэрнэце.

Акцёры з задавальненнем ўключыліся ў працэс. Творы яны чытаюць у вобразе, каб прыцягнуць увагу дзяцей. Акрамя вершаў і казак, магчыма, пакажуць майстар-клас па лялькаваджэнню.Прыхільнікам тэатра будзе цікава паглядзець архіўныя спектаклі. Відэазапісы размешчаны ў акаўнтах тэатра ва "Укантакце", Facebook, Instagram. Ствараецца канал на YouTube.


Канцэрты

Запіс анлайн канцэрта: Palina / Intelligency / Akute

Гурт «Akute». Фота з «Вконтакте».

ДзеYoutube-канал «TUT.BY. Моменты» 

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна

У галерэі TUT.BY выступілі класныя беларускія музыкі, якіх вы сапраўды ведаеце — Akute, Palina і Intelligency. Паслухаць запіс канцэрту можна, нават не ўстаючы з канапы: трансляцыя выступу даступная на YouTube-канале. І так, гэта цалкам бясплатна, толькі #ОставайсяДома (#ЗаставайсяДома).

AFISHA.TUT.BY абсалютна спантанна вырашыла правесці анлайн-канцэрт з беларускімі музыкамі, каб вы лішні раз не выходзілі з хаты. Атрымалася вельмі крута.


Naka Piano

ДзеYoutube-канал «YOUBEL TV» 

Калі: 31 сакавіка, 20:30

Колькі каштуе: бясплатна

Трэці «Бяспечны LIVE» ужо ў гэты аўторак. Арганізатары робяць усё магчымае, каб ты не сумаваў па вечарах у час каранціна. 31 сакавіка а 20:30 Бяспечны LIVE з гуртом NAKA PIANO.

Naka Piano - сайд праект гурта Naka, створаны Настай Шпакоўскай – акторкай тэатра, кіно і тэлебачання.

Бяспечны LIVE – гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету.


Музеі

Траццякоўская галерэя

Выява з сайта Галерэі.

Дзеtretyakovgallery

Калі: па 10 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Траццякоўская галерэя праводзіць анлайн-экскурсіі і лекцыі. 

Праект #ТретьяковкаДома — гэта анлайн-лекцыі навуковых супрацоўнікаў музея, экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі Траццякоўскай галерэі, канцэрты і кінапаказы.

Пераходзьце па спасылках:


Віртуальны Эрмітаж

Скрыншот сайта.

Дзе: hermitagemuseum.org

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна


Амстэрдамскі музей Ван Гога з функцыяй google street view

Скрыншот сайта.

Дзеartsandculture.google.com

Калі: у любы час

Колькі каштуе: бясплатна


Фільмы

"Беларусьфільм" прадстаўляе...

Дзе: YouTube-канал «Кінастудыя Беларусьфільм»

Калі: з 1 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" з 1 красавіка будзе размяшчаць фільмы ўласнай вытворчасці ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках і на афіцыйным YouTube-канале.

"Акцыя "Беларусьфільм" прадстаўляе..." працягнецца тры тыдні. Меладрамы, драмы, ваенныя, сямейныя і дакументальныя карціны, мультфільмы - кожны зможа выбраць нешта цікавае для сябе, - распавялі на кінастудыі. - "Беларусьфільм" прапануе гледачам перагледзець карціны, якія сталі класікай, і бліжэй пазнаёміцца ​​з айчынным кінематографам. Гледачы змогуць адкрыць для сябе новых рэжысёраў і іх працы: многія карціны ўпершыню з'явяцца ў адкрытым доступе ў інтэрнэце".

Акрамя таго, да кожнага фільму будзе адкрыта абмеркаванне. "Любы ахвотны зможа падзяліцца сваімі ўражаннямі аб прагледжанай карціне, распавесці, якія тэмы ў кінематографе яго цікавяць і чаму, чаго ён чакае ад нашага мастацкага кіно і раскрыццё якіх праблем хацеў бы бачыць у дакументальным", - дадалі на кінастудыі.


Стэндап

12-гадзінны марафон ад лепшых беларускіх стэндап-комікаў

ДзеYoutube-канал «TUT.BY. Моменты» 

Калі: 1 красавіка, з 12:00 да 00:00

Колькі каштуе: бясплатна

Увесь дзень 1 красавіка (з 12:00 да 00:00) нашы беларускія комікі будуць разганяць тэмы ад гледачоў, абмяркоўваць навіны, "прасмажваць" адзін аднаго і г.д. Гэта будзе першы камедыйны марафон у Беларусі.

Удзельнічаюць Дзмітрый Нарышкін, Андрэй Шчэгель, Павел Радзевіч, Тарас Нікіцін, Сцяпан Манкевіч, Юрый Кірдун і Яўген Буракевіч. Правядзіце гэты дзень у кампаніі стэндап-комікаў!

/Афіша дапаўняецца/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.