Дзе: Youtube-канал «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» [2]
Калі: 13 красавіка, 16:00
Колькі каштуе: бясплатна
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.
Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмены Беларусі.
Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.
Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць [3] на YouTube-канале музея альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: Facebook [4], ВКонтакте [5], Instagram [6].
Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by
Тэлефон: (17) 334-72-61.
Дзе: Youtube-канал «YOUBEL TV» [7]
Калі: 7 красавіка, 20:30
Колькі каштуе: бясплатна
7 красавіка а 20:30 па беларускім часе адбудзецца выступ рэпера ANGST. ANGST – рэп-праект паэта і перакладчыка Віталя Рыжкова. Пачуйце, наколькі крута гучыць рэп па-беларуску.
Бяспечны LIVE – гэтя анлайн-канцэрт, які вы можаце глядзець у любой частцы свету.
Дзе: Youtube-канал РТБД [8]
Калі: з 7 красавіка па 14 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
АФІША
Дзе: kupalauski.by [9]
Калі: па 2 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by [10] і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказа да 18.00 наступнага дня.
Дзе: г. Мінск, delivio.by [11]
Калі: па 15 красавіка
Колькі каштуе: 25 BYN
14 папулярных рэстаранаў і кафэ прапануюць мінчанам паэксперыментаваць і, не выходзячы з дому, замовіць усляпую пакет з 500 грамамі ежы за 25 BYN. Усе сэты удзельнікаў «Сляпой дэгустацыі» даступныя альбо ў фармаце дастаўкі, альбо для самавывазу, праўда заказ прыйдзецца аплаціць анлайн.
Арганізатары нечаканага фармату запэўніваюць, што вам не прыйдзецца купляць «ката ў мяшку», бо да кожнай прапановы ёсць падказка-апісанне. Яна дапаможа гурманам і тым, хто вырашыў абмежаваць вылазкі ў грамадскія месцы, зразумець, што знаходзіцца ў пакеце і атрымаць асалоду ад рэстаранных страў у сябе дома. Бо шэф-повары, улічваючы рэаліі, адаптавалі фарматы страў для дастаўкі і падрыхтавалі незвычайныя навінкі, захоўваючы канцэпцыю сваёй кухні.
Падрабязней на сайце delivio.by [11].
Дзе: belarusdocs.com [12]
Калі: па 13 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна, падтрымаць [13] правядзенне Фестываля можна на Талацэ
У праграме анлайн-фестываля беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs-2020 7 фільмаў, кожны з якіх будзе даступны да анлайн-прагляду на працягу сутак на belarusdocs.com з 7 па 13 красавіка.
ПРАГРАМА:
7 красавіка — «Трэнер» (рэж. Вольга Абрамчык)
Фільм-удзельнік фестываляў «Docudays UA» (Кіеў), «Артдокфэст» (Масква) і «Лістапад» (Мінск).
Алег Кірылаў — трэнер зборнай Беларусі па інтуітыўным футболе. Яго падапечныя — невідушчыя. У кожнага свая гісторыя, свой шлях у вялікі спорт, але сёння перад імі стаіць агульная задача — перамагчы.
8 красавіка — «Дэбют» (рэж. Настасся Мірашнічэнка)
Фільм-прэтэндэнт на Оскар-2019 ад Беларусі, удзельнік IDFA (Амстэрдам), лаўрэат Кракаўскага кінафестывалю.
У папраўчай калоніі ў цэнтры Гомеля адбываюць пакаранне паўтары тысячы жанчын. Сюды трапляюць толькі тыя, хто парушыў закон ўпершыню. Не страціць сябе дапамагаюць толькі рэпетыцыі турэмнага тэатра...
9 красавіка — «Лебедзі» (рэж. Галіна Адамовіч)
Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік «Артдокфэста» (Масква).
«Лебедзі» — працоўны пазыўны хуткай дапамогі ў Светлагорску. Менавіта яны першымі сутыкаюцца з раптоўнымі захворваннямі, няшчаснымі выпадкамі і траўмамі...
10 красавіка — «Перазімаваць» (рэж. Ева-Кацярына Махава)
Фільм-удзельнік фестываляў «Артдокфэст«(Масква) і «Лістапад» (Мінск), намінант на прэмію «Лаўр».
Беларусь, Вілейскі раён Мінскай вобласці. Самотныя старыя вяскоўцы ад’яжджаюць на зіму ў дом сезоннага пражывання. Кожны з іх мае свой уклад, свой жыццёвы вопыт, але зімаваць трэба разам. Дні цягнуцца ў хваробах, размовах, успамінах, сумесных тэлепраглядах... Пасярод зімы прыяжджае новы жыхар, і атмасфера ў доме змяняецца.
11 красавіка — «Цар гары» (рэж. Андрэй Куціла)
Фільм-удзельнік фестываляў «Артдокфэст» (Масква) і «Лістапад» (Мінск), пераможца фестываля «Golden Beggar» (Кошыцэ, Славакія).
Беларускі відэаблогер і малады селянін Сямён, праваслаўны вернік, заўсёды меў філасофскія погляды пра жыццё, захапляўся матухнай-прыродай ды дзяліўся гэтым з усім светам. Ужо пяць гадоў ён з жонкаю і двума сынамі жыве ў вёсцы, гадуе авечак. Здавалася б, радаснаму, гарманічнаму існаванню ў глушы нічога не можа перашкодзіць...
12 красавіка — «Фальклор і жыццё» (рэж. Юрый Цімафееў)
Нацыянальная прэм’ера фільма.
Фальклор з’яўляецца адлюстраваннем чалавечага існавання, толькі ў вобразнай, метафарычнай форме. Не выключэнне тут і эратычны складнік жыцця. Абрады з эратычным падтэкстам у нашых продкаў былі падрыхтаваны да кожнага свята і цесна знітаваны з паняццем урадлівасці...
13 красавіка — «Полацкі вальс» (рэж. Вольга Дашук)
Беларуская фестывальная прэм’ера, фільм-удзельнік міжнародных кінафестываляў.
Васілю Граноўскаму 58 год. Ён жыве ў вёсцы і кіруе мясцовым хорам, усе спевакі ў якім старыя. Гармонік Васі таксама стары, у ім бракуе некалькі клавіш. Васева машына, у якой ён звычайна возіць сваіх артыстаў, не зусім спраўная і не заўсёды заводзіцца.
Дзе: chrysalismag.by [15]
Калі: па 24 красавіка
Колькі каштуе: бясплатна
100 удзельнікаў, дыскусіі з беларускімі мастакамі ў рэжыме анлайн. Далучайцеся да першай віртуальнай выставы «Lockdown».
Сітуацыя ў свеце вымушае шукаць новыя шляхі ўзаемадзеяння і творчасці, таму арганізатары прапануюць магчымасць сабрацца разам на адлегласці! Сваёй ініцыятывай яны заклікаюць усіх падтрымліваць сацыяльны каранцін. А арганізатары, у сваю чаргу, не дадуць вам забыцца пра беларускае мастацтва ў перыяд самаізаляцыі. Галоўная задача – дапамагчы мастакам мінімізіраваць культурны і фінансавы ўрон ад наступстваў крызісу, натхніць усіх у гэты цяжкі час.
Акрамя выставы ў рамках праекта будуць арганізаваны анлайн-актыўнасці, у якіх гледачы змогуць паўдзельнічаць, не пакідаючы дома. У інстаграм-акаўнце Chrysalis Mag [16] пройдуць адкрытыя анлайн-інтэрв'ю з мастакамі, падчас якіх удзельнікі змогуць падняць вострасацыяльныя тэмы, пагаварыць пра тое, як зменіцца свет пасля пройдзенага этапу, і як цяперашняя сітуацыя адаб'ецца на беларускай культуры і мастацтве ў цэлым. Прыняць удзел у дыскусіях зможа любы жадаючы.
Куратары: Надзея Макеева, Паліна Юргенсон.
Дзе: zoom.us [17]
Калі: 9 красавіка, 15:30
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя [17]
Разабрацца ў гэтым пытанні дапамогуць заснавальнік ЦНІ і эксперт Chatham House Рыгор Астапеня ды акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.
Дзе: theglobalhack.com [18]
Калі: 9-12 красавіка
Колькі каштуе: рэгістрацыя [18]
9-12 красавіка далучайцеся да «The Global Hack» – 48 гадзін бесперапыннага анлайн-хакатона!
Яго мэта – аб'яднаць вялікія розумы, ментараў і каманды сусветнага ўзроўню, каб стварыць тэрмінова патрэбныя рашэнні сучасных праблем пандэміі COVID-19 для лепшай будучыні.
Еўрапейская камісія выдзяліць 75 000 еўра на грашовыя прызы камандам-пераможцам.
Рэгіструйцеся [19] на «The Global Hack» ужо зараз!
Падрабязней. [20]
/Афіша дапаўняецца/
Больш мерапрыемстваў глядзіце па спасылцы [21].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ
[3] https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured
[4] https://www.facebook.com/bellitmuseum/
[5] https://vk.com/bellitmuseum
[6] https://www.instagram.com/bellitmuseum/?hl=ru
[7] https://<iframe width="1280" height="720" src="https://www.youtube.com/embed/fQz1WjW0LSw" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>
[8] https://www.youtube.com/channel/UCH-9EU93lhrb1xoiUlOjI5Q
[9] https://kupalauski.by/
[10] https://kupalauski.by/teatr/news/we-ananswer-new-project-cupolas-home-/
[11] https://delivio.by/?category=mystery
[12] https://belarusdocs.com/
[13] https://www.talaka.org/projects/3411/fund
[14] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdyIculo8R9ofVZAsgSZqc8sxevfiZ3tJOZ_rXQ2--ZHOo4YQ/viewform
[15] https://chrysalismag.by/project/lockdown
[16] https://www.instagram.com/chrysalismagazine/
[17] https://zoom.us/webinar/register/WN_SbFm3wgWTmGUJZzT40lQXg
[18] https://theglobalhack.com/?fbclid=IwAR2yik-v-yM9OAFWT7R4kLSft6vxR-zhzewGiySVXHtgrsuqZlP-Kw1wuOw
[19] https://theglobalhack.devpost.com/
[20] https://www.facebook.com/events/164922557944001/
[21] http://www.zviazda.by/be/news/20200331/1585653852-raim-paglyadzec
[22] https://zviazda.by/be/tags/raim-paglyadzec
[23] https://zviazda.by/be/tags/afisha
[24] https://zviazda.by/be/tags/merapryemstvy
[25] https://zviazda.by/be/tags/anlayn
[26] https://zviazda.by/be/tags/samaizalyacyya