Вы тут

Запрацаваў новы механізм адпраўкі беларусаў дадому транзітам праз Маскву


Запрацаваў новы механізм адпраўкі на радзіму беларускіх грамадзян, якія вяртаюцца з трэціх краін транзітам праз Маскву ва ўмовах абмежавальных мер у сувязі з каранавірусам, паведамілі на сайце пасольства Беларусі ў Расіі.


Учора сямёра беларусаў, якія прыляцелі 24 сакавіка са Дамініканы ў маскоўскі аэрапорт "Внуково", у суправаджэнні ДІБДР і супрацоўнікаў беларускай дыпмісіі ў Расіі, з захаваннем усіх нормаў санітарнай бяспекі, былі дастаўлены ў аэрапорт "Домодедово". Яны вылецелі ў Мінск рэгулярным рэйсам авіякампаніі "Белавія" ў 19.55.

Раней у сувязі з абмежавальнымі мерамі, уведзенымі расійскімі ўладамі, вылеты маглі ажыццяўляцца толькі з аэрапортаў прыбыцця, што стварала пэўныя складанасці для беларускіх турыстаў, якія страцілі магчымасць выбіраць ўмовы свайго транзіту праз Маскву.

Акрамя авіяпералётаў, дадаткова будуць адпрацоўвацца схемы выкарыстання чыгуначнага і аўтобуснага паведамленняў, а таксама асабістых аўтамабіляў. Пры гэтым агульнае патрабаванне - пакінуць тэрыторыю Расійскай Федэрацыі на працягу 24 гадзін - захоўваецца.

Для таго, каб забяспечыць больш хуткае вяртанне нашых суайчыннікаў на радзіму, пры неабходнасці будуць выкарыстоўвацца чартарныя рэйсы.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.