Запрацаваў новы механізм адпраўкі на радзіму беларускіх грамадзян, якія вяртаюцца з трэціх краін транзітам праз Маскву ва ўмовах абмежавальных мер у сувязі з каранавірусам, паведамілі [1] на сайце пасольства Беларусі ў Расіі.
Учора сямёра беларусаў, якія прыляцелі 24 сакавіка са Дамініканы ў маскоўскі аэрапорт "Внуково", у суправаджэнні ДІБДР і супрацоўнікаў беларускай дыпмісіі ў Расіі, з захаваннем усіх нормаў санітарнай бяспекі, былі дастаўлены ў аэрапорт "Домодедово". Яны вылецелі ў Мінск рэгулярным рэйсам авіякампаніі "Белавія" ў 19.55.
Раней у сувязі з абмежавальнымі мерамі, уведзенымі расійскімі ўладамі, вылеты маглі ажыццяўляцца толькі з аэрапортаў прыбыцця, што стварала пэўныя складанасці для беларускіх турыстаў, якія страцілі магчымасць выбіраць ўмовы свайго транзіту праз Маскву.
Акрамя авіяпералётаў, дадаткова будуць адпрацоўвацца схемы выкарыстання чыгуначнага і аўтобуснага паведамленняў, а таксама асабістых аўтамабіляў. Пры гэтым агульнае патрабаванне - пакінуць тэрыторыю Расійскай Федэрацыі на працягу 24 гадзін - захоўваецца.
Для таго, каб забяспечыць больш хуткае вяртанне нашых суайчыннікаў на радзіму, пры неабходнасці будуць выкарыстоўвацца чартарныя рэйсы.
Прэв'ю: ТАСС
Спасылкі
[1] http://www.embassybel.ru/news/press-releases/9d7dd318814b.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusy
[3] https://zviazda.by/be/tags/tranzit
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva