Вы тут

У Маскаце працуе выстаўка «Узоры і сімвалы: спадчына беларускага арнаменту»


Да 30 чэрвеня ў межах Дзён культуры Беларусі ў Амане наведвальнікі Нацыянальнага музея, што знаходзіцца ў сталіцы султаната Маскаце, змогуць паглядзець выстаўку «Узоры і сімвалы: спадчына беларускага арнаменту» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.


Дамінантай выстаўкай, як расказаў «Звяздзе» дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька, стала калекцыя традыцыйнага беларускага касцюма. У яе ўваходзяць разнастайныя камплекты мужчынскага і жаночага адзення з шасці гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў нашай краіны (Усходняга і Заходняга Палесся, Падзвіння, Падняпроўя, Панямоння і Цэнтральнага рэгіёна): штодзённыя і святочныя ўборы, тканыя і вязаныя паясы, павойнікі ды хусткі, абутак, чаравікі і лапці, упрыгожанні, вянкі ды стужкі, а таксама ручнікі, абрусы, посцілкі, прадметы традыцыйна-бытавой этнаграфіі, працоўныя прылады. Агулам у Амане выстаўлена каля 100 арыгінальных беларускіх экспанатаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота hіstmuseum.by

Загаловак у газеце: Сябруем... музеямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.