Вы тут

«Пластылінавыя гісторыі» Ібрагіма Бакаракі


«Пластылінавыя гісторыі» менавіта так называецца персанальная выстава работ «асаблівага» мастака Ібрагіма Бакаракі, якая адкрылася ў спецыяльнай школе-інтэрнаце № 10 г. Мінска. Хлопчык нарадзіўся ў інтэрнацыянальнай сям’і: тата ліванец, маці беларуска. У Ібрагіма захворванне аўтыстычнага спектру, тым не менш ён тварыць і натхняе ўсіх вакол сваімі ўнікальнымі творамі.


Яго класны кіраўнік Дар’я Канцадайла адзначыла няўяўную мэтанакіраванасць Ібрагіма.

— Яго знаходлівасці, яго здольнасці знайсці любую шчыліну, каб дабіцца сваёй мары можа пазайздросціць кожны, — дадала яна.

 

 

 

Усяго на выставе прадстаўлена 65 работ, дзве з якіх хлопчык паспеў зрабіць падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.