Вы тут

Газета «Зорька» святкуе 75-гадовы юбілей


Гэта быў не першы чыгуначны састаў, які падарваў Мікола. З 14 гадоў ён дапамагаў партызанам — пераапранаўся ў пастухова адзенне і ішоў на заданне. Аднойчы ў люты мароз ён адмарозіў сабе нагу, пакуль чакаў нямецкі эшалон. Хлопец не згадзіўся тады, каб урачы яе ампутавалі. У выніку ўсё абышлося, і падлетак зноў быў гатовы падрываць нямецкія эшалоны і здабываць перамогу. Але тады, у красавіку 1944-га, усё пайшло не па плане. Трэба было знішчыць нямецкі састаў, які рухаўся праз Івацэвічы на склад з танкамі. Мікалай у поўнай цемры ціха прабіраўся да цягніка. Раптам каля самых пуцей ракета асвятліла ўсё навокал, ахова заўважыла яго. Шанцаў не засталося. Мікола ступіў наперад са сваёй небяспечнай пастуховай торбай... Жахлівы выбух — і састаў з шаснаццаці платформаў з танкамі паляцеў пад адхон, загінула каля двухсот варожых афіцэраў і салдат, але і сам хлопец таксама загінуў. А ён мог бы разам са сваімі сябрамі чытаць новую газету для дзяцей «Зорька», якую стварылі ў год Вялікай Перамогі, прыдумляць тэмы для выдання і, трохі пасталеўшы, сустракацца з моладдзю і расказваць аб тых страшных днях свайго дзяцінства...


На святкаванне 75-годдзя газеты «Зорька» прыйшлі сябры Мікалая, ад якіх мы і пачулі гэтую гісторыю.

— Мы першыя чытачы «Зорьки» і апошнія ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, — гаворыць начальнік штаба Батальёна беларускіх арлянят, старшыня Камісіі юных удзельнікаў ВАВ Васіль Князеў. — Мне вельмі прыемна, што маладое пакаленне, якое чытае газету, сёння дапамагае нам расказваць і выхоўваць новае пакаленне такім жа моцным духам, як і мы. У Беларусі ў перыяд акупацыі змагаліся каля 20 000 малалетніх хлопцаў і дзяўчатак ад 10 да 16 гадоў. Нашае пакаленне сталела вельмі хутка, нам хацелася адпомсціць за сваіх бацькоў. Першы рэдактар «Зорьки» Анастасія Мазурава мела невычэрпнае жаданне парадаваць друкаваным выданнем нас, дзяцей і падлеткаў, якія перанеслі нягоды вайны. І ёй гэта ўдалося. Нас, тых, хто ведае газету з яе першых нумароў, усяго ў Беларусі засталося каля дзвюх дзесяткаў чалавек, але мы ўсе ведаем і чытаем гэтае выданне.

— Наш юбілей — свята для вельмі многіх улюбёных у «Зорьку» дзяцей і дарослых, — сказала падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай юбілею газеты яе галоўны рэдактар Людміла ГРАМОВІЧ. — Імянінніцы ўдалося зберагчы пераемнасць пакаленняў і, нягледзячы на «пенсійны ўзрост», газета застанецца юнай, цікавай і крэатыўнай.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Заўсёды юная

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Уступленне ў дарослае жыццё — як выхад у космас

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.