Вы тут

Іран прызнаў, што выпадкова збіў украінскі самалёт


Самалёт "Міжнародных авіяліній Украіны" пад Тэгеранам быў збіты праз памылку. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага штаба ВС Ірана, распаўсюджанай агенцтвам ISNA, перадае ТАСС.


"З прычыны ненаўмыснай чалавечай памылкі самалёт быў выпадкова збіты, што, на жаль, прывяло да гібелі суайчыннікаў і замежных грамадзян", - гаворыцца ў заяве. Таксама адзначаецца, што "падчас палёту самалёт апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад аднаго з важных ваенных аб'ектаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (элітныя часткі ПС Ірана) і па форме і вышыні палёту нагадваў варожы аб'ект".

У заяве гаворыцца пра тое, што "праз некалькі гадзін пасля ракетных удараў [ПС Ірана па ваенных базах ЗША ў Іраку] значна павялічылася колькасць палётаў амерыканскіх ваенных самалётаў". "Гэтая акалічнасць стала прычынай павышанай адчувальнасці сярод падраздзяленняў супрацьпаветранай абароны", - падкрэсліваецца ў паведамленні.

Прэзідэнт Ірана Хасан Роўхані паведаміў у Твітары, што Іран глыбока шкадуе аб дапушчанай катастрафічнай памылцы. Ён паабяцаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у знішчэнні ўкраінскага самалёта.

Старшыня вярхоўнага суда Ірана Эбрахім Раісі распарадзіўся паскорыць расследаванне па збітаму іранскімі ПС ўкраінскаму Boeing 737, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.


Украіна настойвае на поўным прызнанні віны з боку Ірана за збіты ўкраінскі самалёт, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

"Раніца сёння не была добрай, але прынесла праўду. Яшчэ да заканчэння працы міжнароднай камісіі Іран прызнаў сваю віну ў тым, што збіў ўкраінскі самалёт. Але настойваем на поўным прызнанні віны", - гаворыцца ў паведамленні прэзідэнта ў афіцыйным Telegram-канале.

Зяленскі дадаў, што чакае ад Ірану, "запэўненняў у гатоўнасці да поўнага і адкрытага расследавання, прыцягненню вінаватых да адказнасці, вяртанню целаў загінулых, выплат кампенсацый, афіцыйных выбачэнняў па дыпламатычных каналах".

Прэзідэнт Украіны таксама выказаў надзею на тое, што "расследаванне ў далейшым будзе адбывацца без штучных затрымак і перашкод". "Нашым 45 спецыялістам павінны забяспечыць поўны доступ і ўзаемадзеянне для ўстанаўлення справядлівасці", - сказаў на заканчэнне Зяленскі.

Прэв'ю: EPA-EFE

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.