Вы тут

Мясніковіч: ужо можна пачынаць практычную працу па пагадненні аб свабодным гандлі з Іранам


Па падпісаным у Санкт-Пецярбургу пагадненні аб свабодным гандлі ЕАЭС з Іранам ужо сёння можна пачынаць практычную работу, фарміруючы механізм рэалізацыі асобных палажэнняў. Аб гэтым пасля цырымоніі падпісання пагаднення заявіў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч, перадае БелТА.


Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што падпісанне гэтага пагаднення мае вялікае значэнне. «Гэта сапраўды знакавае мерапрыемства па свайму зместу і адкрывае вельмі вялікія магчымасці для далейшай працы — не толькі ў рамках узаемнага гандлю, але і цэлы новы напрамак супрацоўніцтва. Мы мяркуем, што тыя прэферэнцыі, якія атрымаюць у выніку працы гэтага пагаднення нашы кампаніі, дазволяць як мінімум у бліжэйшыя гады падвоіць аб’ёмы ўзаемнага тавараабароту. І гэта радуе», — сказаў старшыня Калегіі ЕЭК.

Ён дадаў, што ў партнёраў ёсць вялікія патэнцыйныя магчымасці як для гандлю, так і эканамічнага супрацоўніцтва. Міхаіл Мясніковіч падзякаваў урадам Ірана, краін ЕАЭС, якія бралі ўдзел у рабоце над гэтым усёабдымным дакументам.

Таксама сёння ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі некалькі пытанняў аб практычнай рэалізацыі дакумента. Старшыня Калегіі ЕЭК звярнуў увагу, што можна пачынаць працаваць над адпаведнымі дарожнымі картамі, ствараць працоўныя групы, каб праца ішла максімальна хутка.

Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што пагадненне афіцыйна ўступае ў сілу з моманту яго ратыфікацыі дзяржавамі — членамі ЕАЭС. «Я думаю, што ўрады дзяржаў-членаў не будуць зацягваць гэты працэс і правядуць яго дастаткова хутка. Але я б хацеў падкрэсліць, што ўжо сёння можна пачынаць практычную работу, фарміруючы адпаведны механізм рэалізацыі асобных палажэнняў — як гандлёвых, так і інвестыцыйных, і тое, што звязана з транзітам, і тое, што звязана з транспартнымі калідорамі, тэхнічным рэгуляваннем. Гэта значыць вельмі вялікая праца, якую трэба рабіць літаральна ўжо сёння. І мы, дарэчы, да яе ўжо прыступілі ў камісіі, не чакаючы, калі будзе апошняя дата ратыфікацыі», — падкрэсліў старшыня Калегіі ЕЭК.

Пагадненне ад беларускага боку падпісаў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, а ад Расіі — намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксей Аверчук. «Ісламская Рэспубліка Іран адкрыла для сябе рынак у 190 млн чалавек. Краіны нашай «пяцёркі» стварылі магчымасці для прасоўвання нашых тавараў на рынак, які ахоплівае прыкладна 86-87 млн чалавек. Гэта вельмі істотныя магчымасці для далейшага развіцця і пашырэння эканомік дзяржаў — членаўпяцёркі» , — адзначыў Аляксей Аверчук.

Фота: МЗС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.