Вы тут

Галоўчанка абазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Іранам


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка абазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Іранам у час сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны Махамадам Махберам у пашыраным складзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У час нашай сённяшняй сустрэчы ў вузкім складзе я абазначыў пэўныя прыярытэты, якія беларускі бок бачыць у развіцці нашых сувязей. У першую чаргу гэта рэалізацыя кааперацыйных праектаў у прамысловасці», — паведаміў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь і Іран валодаюць развітым тэхналагічным патэнцыялам. «Мы вырабляем самую шырокую наменклатуру высокатэхналагічнай прадукцыі і паспяхова замяшчаем ёю прадукцыю заходніх вытворцаў, якія пайшлі з нашых рынкаў. Лічу гэта нашай сумеснай перамогай. Аднак патэнцыял яшчэ далёка не раскрыты. Неабходна ў тэрміновым парадку ўзмацніць работу па развіцці імпартазамяшчэння. Выказваем удзячнасць нашым іранскім партнёрам за хуткую рэакцыю і чуласць па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Таксама Раман Галоўчанка звярнуў увагу на такую сферу супрацоўніцтва, як адукацыя. «Вучоба іранскіх аспірантаў і студэнтаў у Беларусі заўсёды была значным фактарам ва ўмацаванні не толькі нашых адукацыйных сувязей, але і чалавечых. Для таго каб мы змаглі павялічыць колькасць студэнтаў і аспірантаў, якія навучаюцца, я хацеў бы звярнуцца да вас з просьбай паскорыць прыняцце адпаведнага міжурадавага пагаднення па ўзаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі», — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Тыдзень таму ў Тэгеране адбылося 16-е пасяджэнне сумеснай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва. «Многія пытанні былі абмеркаваны, многія рашэнні прыняты. Сёння прапаную шэраг найбольш важных пытанняў, у тым ліку якія абмяркоўваліся ў рамках гэтай камісіі, яшчэ раз абмеркаваць на нашым узроўні», — дадаў Раман Галоўчанка.

«Мы разглядаем ваш візіт як ключавы этап у падрыхтоўцы да візіту ў Беларусь Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран у наступным годзе, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Мы нацэлены на доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Іранам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.