Вы тут

Лукашэнка: Мы павінны шчыльней працаваць адзін з адным, каб супрацьстаяць выклікам


Акцэнт на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з першым віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Махберам быў зроблены на рэалізацыі дамоўленасцяў па выніках візіту беларускага лідара ў Іран у сакавіку гэтага года. Акрамя таго, бакі вызначылі далейшыя крокі па ўмацаванні двухбаковага супрацоўніцтва. Закраналася і міжнародная сітуацыя. 


 

Прэзідэнт Беларусі выказаў спадзяванне, што першы віцэ-прэзідэнт Ірана не будзе расчараваны сваім візітам у нашу краіну. «Пытанняў шмат, ёсць аб чым пагаварыць, спадзяюся, што наша размова будзе мець добры практычны вынік», — задаў тон сустрэчы беларускі лідар. 

«Вы ведаеце сітуацыю, у якой знаходзіцца Беларусь, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Гэта прыкладна тая ж сітуацыя, у якой знаходзіцеся і вы. Ціск, які аказваецца на нашы дзяржавы, беспрэцэдэнтны, але вы ўжо навучыліся ў нейкай ступені гэтаму супрацьстаяць і ваш вопыт для нас вельмі важны».

Прэзідэнт адзначыў: яго пастаянна здзіўляе, што ў ходзе гэтых маштабных акцый за перыяд, калі Іран знаходзіцца пад санкцыямі, краіна ніколькі не знізіла свой узровень развіцця, а наадварот, значна дадала. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што падчас яго візіту ў Іран два прэзідэнты дамовіліся аб выпрацоўцы плана дзеянняў на перспектыву, на многія гады наперад, каб тавараабарот, супрацоўніцтва ў цэлым развівалася больш паспяхова. 

«Самае важнае і галоўнае, зыходзячы з вопыту адносін з Іранам, зыходзячы з многіх гадоў супрацоўніцтва з Іранам, я раблю выснову, што вашай і нашай бюракратыі трэба навучыцца вельмі аператыўна працаваць, і калі мы аб чымсьці дамовіліся, гэта павінна быць выканана ў тэрмін, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Самае галоўнае для нас — гэта не санкцыі і ціск, а час. І час гэты страціць у выніку бюракратычных прэпонаў ні ў якім разе нельга. Тым больш, што абстаноўка ў свеце накаляецца. Блізкаўсходні крызіс садзейнічае таму, што несяброўскія нам краіны — Злучаныя Штаты Амерыкі і Захад — пастаянна накіроўваюць вастрыё гэтага канфлікту супраць Ірана. Вы гэта адчуваеце лепш. Наш адказ адзін — мы павінны шчыльней працаваць адзін з адным, разам супрацоўнічаць, каб супрацьстаяць гэтым выклікам».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.