Вы тут

У Беларусі плануецца адмяніць забарону на трансляцыю рэкламы ў дзіцячых перадачах


У Беларусі плануецца адмяніць забарону на трансляцыю рэкламы ў дзіцячых перадачах, змяніць парадак яе паказу ў адукацыйных праграмах і дзіцячых мастацкіх фільмах. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы па пытаннях рэкламы, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.


Згодна з дзеючым заканадаўствам рэклама ў дзіцячых праграмах забароненая. Адукацыйныя перадачы працягласцю ад 15 хвілін і больш, а таксама дзіцячыя мастацкія фільмы могуць перарывацца рэкламай непасрэдна ў пачатку і перад заканчэннем не больш чым на 60 секунд. "У праекце закона прадугледжана, што адукацыйныя і дзіцячыя перадачы, уключаючы дзіцячыя мастацкія фільмы, працягласцю ад 15 хвілін і больш могуць перарывацца рэкламай непасрэдна ў пачатку і перад заканчэннем. У тых, што доўжацца ад паўгадзіны і больш, рэкламныя ролікі можна дадаткова паказваць адзін раз у кожныя трыццаць хвілін. У астатні час размяшчэнне, распаўсюджванне рэкламы ў такіх перадачах забараняецца. У абодвух выпадках прапануецца абмежаваць працягласць рэкламнага блока 60 секундамі, каб не дапусціць перанасычанасці рэкламай дзіцячых і адукацыйных перадач", - праінфармаваў Алег Леўшуноў.

Дэпутат звярнуў увагу, што рэклама ў дзіцячых праграмах і мастацкіх фільмах павінна адпавядаць асаблівасцям аўдыторыі гледачоў. Агаворана таксама, якія тавары ў такіх праграмах рэкламаваць нельга. Гэта, у прыватнасці, лекі, вырабы медыцынскага прызначэння або медтэхнікі, біялагічна актыўныя дабаўкі да ежы, латарэі, рэкламныя гульні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.