Вы тут

Новы спектакль РТБД «Карней» пакажуць на VOKA


13 ліпеня відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры прэм’еру Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі — спектакль «Карней» па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча. Трансляцыя пачнецца ў 19:00 па мінскім часе і будзе бясплатна даступная гледачам у любой кропцы свету.


У аснове спектакля — апавяданне Уладзіміра Караткевіч «Карней — мышыная смерць», а таксама ўрыўкі з празаічных твораў пісьменніка, яго вершаў і эсэ. Галоўным прадметам даследавання ў гэтай пастаноўцы будзе Дом — як сімвал, як пачуццё, як сувязь з роднай зямлёй, як злучальнае звяно пакаленняў, досведаў, часоў і выпрабаванняў.

Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу, які далучыцца да прагляду 13 ліпеня, максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Паглядзець прэм’еру онлайн можна будзе ў прыкладанні VOKA або на сайце voka.tv — з любой прылады і без аўтарызацыі. Паказ працягне серыю трансляцый, якія відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ўжо не першы сезон.

На правах рэкламы

УНП 101528843

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.