Вы тут

Пачастункі з Ваўкавыска*


ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» чацвёрты раз запар атрымала прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2017 год.

Глабальная канкурэнцыя вымушае прадпрыемствы мяса-малочнай галіны, як і ў іншых сферах эканомікі, рабіць працэс вытворчасці па магчымасці гібкім. Даводзіцца забяспечваць высокую якасць прадукцыі і хутка рэагаваць на змены, што адбываюцца на знешнім і ўнутраным рынках. Гэты факт прызнае і калектыў аднаго з найбуйнейшых вытворцаў мяса і мясных прадуктаў — ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат».


На­груд­ны за­ла­ты знак «Лі­дар якас­ці» ге­не­раль­на­му ды­рэк­та­ру кам­бі­на­та Ула­дзі­мі­ру Бя­ля­е­ву ўру­чае стар­шы­ня Дзярж­стан­дар­та Вік­тар На­за­ран­ка.

На прадпрыемстве пралічваюць усе шляхі, што вядуць да вырабу якаснай прадукцыі. Аснова выпуску такой прадукцыі — якасная сыравіна, якая паступае на перапрацоўку з сямі раёнаў Гродзенскай вобласці, у тым ліку з усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Ваўкавыскага раёна.

Якасць з'яўляецца найважнейшым фактарам, што вызначае канкурэнтаздольнасць прадукцыі. Дапамагаюць калектыву і шматгадовы вопыт работы, дастаткова высокі тэхналагічны ўзровень вытворчасці, строгі кантроль як сыравіны, так і ўсіх вытворчых этапаў і гатовага прадукту. Не застаюцца без увагі і маркіроўка, упакоўка, захоўванне, транспарціроўка. Кантроль ажыццяўляюць свае ветэрынарныя ўрачы, спецыялісты лабараторыі і аддзела галоўнага тэхнолага.

Вялікая ўвага ўдзяляецца пацвярджэнню адпаведнасці прадукцыі, якая выпускаецца. Перад адгрузкай абавязкова ажыццяўляюцца як ветэрынарна-санітарная экспертыза, так і дэклараванне адпаведнасці.

У цэ­хах кі­піць ра­бо­та.

Для забеспячэння канкурэнтаздольнасці прыняты і шэраг мер па зніжэнні затрат на вытворчасць, павышэнні прадукцыйнасці працы, распрацавана праграма тэхнічнага пераўзбраення, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. А таксама паступова ўкараняюцца прагрэсіўныя тэхналогіі вытворчасці, новыя віды прадукцыі, пашыраецца яе асартымент.

Пастаяннаму росту канкурэнтаздольнасці садзейнічаюць укаранёныя на прадпрыемстве сістэмы: з 2003 года — сістэма менеджменту якасці, што адпавядае патрабаванням СТБ ІSO 9001-2015; з 2004 года — сістэма бяспекі на аснове аналізу рызык і крытычных кантрольных пунктаў (НАССР), яна адпавядае патрабаванням СТБ 1470-2012. Аўдытарскія праверкі пацвярджаюць дзейснасць гэтых сістэм.

Прадукцыя ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» пазнавальная, любімая і карыстаецца попытам. Прадпрыемства супрацоўнічае з буйнымі гандлёвымі сеткамі і развівае фірменны гандаль. Працуюць 14 уласных магазінаў — у Мінску, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Слуцку і іншых гарадах. У канцы мінулага года ў сталіцы, на праспекце Дзяржынскага, 22, побач са станцыяй метро «Грушаўка», адкрыўся новы фірменны магазін — «Пачастунак з Ваўкавыска». На чарзе адкрыццё гандлёвага пункта ў шахцёрскай сталіцы.

У ліку задач, якія сёння даводзіцца вырашаць беларускім таваравытворцам, а разам з імі і калектыву Ваўкавыскага мясакамбіната, — далейшая дыверсіфікацыя рынкаў збыту. Тут разумеюць, што павелічэнне відаў экспартных тавараў, выхад на рынкі новых кампаній-экспарцёраў дазволіць нарасціць аб'ёмы паставак мяса, мясапрадуктаў і іншых тавараў за мяжу. Геаграфія паставак пастаянна пашыраецца: Азербайджан, Казахстан, Грузія, Ганконг, Туркменістан, В'етнам і іншыя краіны.

Апе­тыт­ная пра­дук­цыя прад­пры­ем­ства.

Важным знешнегандлёвым партнёрам з'яўляецца Расія. Прыярытэтнымі рынкамі застаюцца і астатнія краіны СНД, асабліва краіны Мытнага саюза. Цікава, што геаграфія паставак акцыянернага таварыства пашыраецца на карысць павелічэння ўдзельнай вагі рынку Азіі. Так, з 2016 года прадпрыемства пачало экспартаваць на рынак паўднёвай часткі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Апетытную прадукцыю з Ваўкавыска там таксама чакаюць.

Вырашэнню задачы выхаду на новыя перспектыўныя рынкі дапамагае і пастаянны ўдзел са сваёй прадукцыяй у міжнародных выстаўках. З апошніх прыкладаў — выстаўкі ў Ганконгу, Казахстане, Грузіі, Азербайджане, Таджыкістане.

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі і выкарыстанне пры гэтым высокаэфектыўных метадаў кіравання прадпрыемства не аднойчы было ўдастоена розных узнагарод і дыпломаў. Ваўкавыскі мясакамбінат — чатыры разы лаўрэат прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці. За апошнія гады ён ўзнагароджаны дыпломамі «Народная марка», «Прадукт года», «Найлепшыя тавары», «Маладзёжны брэнд», «Чэмпіён смаку», «Лідар галіны» і іншыя.

А зусім нядаўна калектыў удастоены адной з самых важных узнагарод — ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» чацвёрты раз запар атрымала прэмію ўрада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці па выніках работы за 2017 год, а генеральны дырэктар камбіната ўзнагароджаны нагрудным залатым знакам «Лідар якасці».

Адкрыццё новага фірменнага магазіна прадпрыемства.

Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца:

  • вытворчасць і рэалізацыя мясных прадуктаў;
  • перапрацоўка жывёлы і вытворчасць мяса;
  • вытворчасць і рэалізацыя сухіх жывёльных кармоў;
  • рэалізацыя скур мокрасалёных.

Дапаможныя віды дзейнасці:

  • арганізацыя фірменнага гандлю ўласнай прадукцыяй;
  • арганізацыя дастаўкі ўласнай прадукцыі;
  • арганізацыя грамадскага харчавання;
  • водазабеспячэнне, кацельня.

Фірменныя магазіны ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат»:

  • Мінск, вул. Маякоўскага, 176; вул. Ясеніна, 17; вул. Мяснікова, 17; праспект Дзяржынскага, 22;
  • Баранавічы, вул. Мініна і Пажарскага, 13;
  • Ваўкавыск, вул Кастрычніцкая, 151; вул. Жолудзева, 49а;
  • Гомель, вул. Міжнародная, 35;
  • Гродна, вул. Мікалаева, 62; вул. Кастрычніцкая, 3;
  • Зэльва, вул. Кірава, 6;
  • Масты, вул. Савецкая, 42;
  • Слуцк, вул. М. Багдановіча, 3;
  • Шчучын, вул. Астроўскага, 1.

Кантакты:

231900, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Кастрычніцкая, 151, ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат». + 375 15 12 20016; + 375 15 12 20034 (факс). Адрас сайта: volmk.by.

УНП 500010152

*На правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Як абараняцца ад рыэлтараў, якія не хочуць працаваць па законе

Лiцэнзiя агенцтва «Гатовыя рашэннi» скасавана, «Iмперыi нерухомасцi» — прыпынена, а «Тваёй сталiцы» выпiсана прадпiсанне.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.