Вы тут

У Брэсце створаць ІТ-кластар


На ІІ Эканамічным форуме гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Брэста падпісана пагадненне аб стварэнні ў горадзе ІT-кластара.


Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана паміж кампаніямі «Эполь софт» і «Оранжсофт дэвэлапмент», Брэсцкім мясцовым фондам рэгіянальнага развіцця, Брэсцкім навукова-тэхналагічным паркам, Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна. Дакумент прадугледжвае стварэнне ў абласным цэнтры кластара інфармацыйных тэхналогій. У пагадненні партнёры прапісалі ўмовы супрацоўніцтва, яно пасля будзе напаўняцца праектамі ў розных галінах.

Па словах рэктара БрДТУ Аляксандра ДРАГАНА, ІT-кластар адкрывае вялікія перспектывы для ўсіх удзельнікаў. У найбліжэйшы час ва ўніверсітэце адкрыецца новая лабараторыя робататэхнікі.

Усяго падчас эканамічнага форуму падпісана больш за 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве, паведамляе БелТА. Развіваць кантакты з прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі Брэста маюць намер прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Славакіі, Балгарыі, Грузіі, Ізраіля, Літвы і іншых краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.