Супрацоўнікі Дэпартамента аховы ў Брэсце затрымалі хлопца, які сякерай граміў гіпермаркет, паведамляе ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Сёння каля 00:30 гадзін 18-гадовы брэстаўчанін, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне і пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў.
Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння маментальна выбыла група затрымання аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Брэста.
На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго зламыснік спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі хутка і прафесійна затрымалі хулігана.
Хуліган затрыманы. Брэсцкім міжрайаддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства). Праводзяцца следчыя дзеянні.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?