Супрацоўнікі Дэпартамента аховы ў Брэсце затрымалі хлопца, які сякерай граміў гіпермаркет, паведамляе [1] ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
Сёння каля 00:30 гадзін 18-гадовы брэстаўчанін, разбіўшы сякерай шкляныя дзверы крамы, увайшоў у памяшканне і пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў.
Спрацавала ахоўная сігналізацыя. Да месца здарэння маментальна выбыла група затрымання аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Брэста.
На неаднаразовыя патрабаванні міліцыянераў кінуць сякеру і добраахвотна здацца малады чалавек не рэагаваў і працягваў рухацца на праваахоўнікаў.
Супрацоўнікі міліцыі зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра, пасля чаго зламыснік спалохаўся і спыніўся. Праваахоўнікі хутка і прафесійна затрымалі хулігана.
Хуліган затрыманы. Брэсцкім міжрайаддзелам СК распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК (хуліганства). Праводзяцца следчыя дзеянні.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/huliganstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/brest
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[5] https://zviazda.by/be/tags/syakera
[6] https://zviazda.by/be/tags/milicyya