Вы тут

Школьны кірмаш «Час ісці ў школу!» пройдзе каля сталічнага Палаца спорту


Агульнагарадскі школьны кірмаш «Час ісці ў школу!» пройдзе 17—18 жніўня каля сталічнага Палаца спорту. А тыднем пазней, 23—24 жніўня, пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту будзе арганізаваны ў Палацы чыгуначнікаў на вуліцы Чкалава.


Усяго ў краіне разгарнулася больш за 500 школьных кірмашоў і пашыраных распродажаў да новага навучальнага года. Школьны асартымент тавараў рэалізуе каля шасці тысяч рознічных аб'ектаў гандлю. Шмат дзе практыкуецца папярэдні прыём заказаў на канкрэтныя мадэлі, адзенне падганяецца па фігуры дзіцяці. Напрыклад, такая паслуга будзе прадстаўляцца ў сталічным універмагу «Беларусь» з 1 да 31 жнўня, у ЦУМе — да 9 верасня.

Фота Ганны Занкавіч

На пастаяннай аснове гандлёвыя арганізацыі сумесна з вытворцамі і пастаўшчыкамі ладзяць акцыі і скідкі. Так, калекцыі мінулых гадоў можна купіць са скідкай да 50 %. Акрамя таго, прапануюцца розныя праграмы крэдытавання і растэрміноўкі — як за кошт уласных сродкаў, так і сумесна з банкамі. Праводзяцца акцыі сацыяльнай накіраванасці, якія прадугледжваюць скідкі шматдзетным сем'ям, дамам сямейнага тыпу, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У гандлі прадстаўлена каля 500 мадэляў адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, каля 200 мадэляў абутку, больш за 70 мадэляў трыкатажных вырабаў, а таксама да 100 мадэляў ранцаў, заплечнікаў, торбачак са святлоадбіўнымі элементамі.

— Сёлета поўная экіпіроўка (сюды ўваходзяць адзенне, абутак, галантарэйныя тавары, школьныя пісьмовыя і канцылярскія прылады) для вучняў малодшых класаў можа каштаваць да 750 рублёў, а старэйшых — да 890 рублёў, — паведаміла журналістам начальнік аддзела спажывецкага рынку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля МЕЛЬНІКАВА.

— Беларускія вытворцы абнавілі школьны асартымент прыблізна на 70 %, — сцвярджае начальнік упраўлення ўнутранага гандлю і выставачнай дзейнасці канцэрна «Беллегпрам» Святлана КАХРО. — З 360 мадэляў адзення, прапанаваных у гэтым сезоне, 300 — новыя. Астатнія 60 — тыя, што карысталіся раней найбольшым попытам. Істотна абнавіўся і абутковы асартымент. З 356 мадэляў — 226 навінак. Прычым дызайнеры вельмі пастараліся: у вырабах з'явілася новая фурнітура ў выглядзе тасьмы, стужак з надпісамі і г. д. — тое, што любяць дзеці і падлеткі. Для адзення таксама выкарыстоўваліся новыя віды тканін: віскоза, шыфон, гіпюр і іншыя. Што датычыцца адпускных цэн, то яны сёлета засталіся практычна на ўзроўні 2018-га. Толькі трохі павысіліся цэны на абутак — прыблізна на 7 %.

На пачатак жніўня ў гандлёвую сетку сталіцы ўжо пастаўлена больш за 90 % запланаваных аб'ёмаў адзення для школьнікаў, больш за 70 % абутку і амаль 100 % галантарэйных тавараў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Абновім вучнёўскі гардэроб

Выбар рэдакцыі

Культура

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Больш за 100 літаратараў з усіх рэгіёнаў краіны возьмуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства

Свята, якое ўжо традыцыйна ладзіцца ў першую нядзелю верасня, сёлета прымае Слонім.

Грамадства

Як працуюць сядзелкі

Як працуюць сядзелкі

Попыт на сядзелак ці медсясцёр, якія могуць даглядаць цяжка хворых людзей на даму, пастаянна расце.

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.