Вы тут

На пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску праходзіць кірмаш


На пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў у Мінску (вуліца Чкалава, 7) праходзіць кірмаш прамысловых тавараў і тавараў сельскагаспадарчага прызначэння. 


 

— Які хіт продажу, калі такі холад? На пачатку тыдня было цёпла, дык жанчыны сукенкі куплялі, футболкі, топы: каму для спорта, а больш удачлівым для прынаджвання мужыкоў. А сення мая суседка цеплымі коўдрамі нядрэнна гандлюе. Шкадуе, што пару футраў не захапіла, бо надвор’е не айс: на продаж ці трусы, ці валенкі выстаўляць — невядома, — аднак прадпрымальніца не спяшалася прыбіраць жаночыя танныя сукенкі, ды іншае адзенне вяснова-летняга асартыменту. 

Грозна наказаўшы, што фатаграфаваць яе не трэба, лепш — рэчы, стала туды-сюды юзаць вешалкамі, прыводзячы ў парадак гандлёвую групу.

Кірмаш працуе апошнія дні, да 7 красавіка тут яшчэ можна купіць саджанцы ягадных кустоў і пладовых дрэў на густ сціплага дачніка ці садоўніка з фешэнебельнай забудовы. Кусты самшыту, карабы з рознакаляровымі кветкамі і нават блакітныя ёлкі для ландшафтнага дызайну. Адносна прыгожых у майскім цвіценні яблынь і груш, і смачных у восеньскім ужыванні пладоў ад іх, можна нічога не казаць, бо гэтыя дрэвы даўно цары нашых садоў. І на Чкалава іх на горад-сад хопіць. З ягадна-кустовай групы ў лідары выйшлі буякі-дурніцы розных сартоў. Нічога дзіўнага — шклянка такіх на Камароўцы 30 рублёў! Танней купляць ружовыя вялікія клубніцы па 12 рублёў за паўкіло. Памідоры, таксама заморскія і «адзін у адзін», каштуюць усяго на некалькі рублёў менш. Нашы Ждановічскія не горшыя знешне, на смак і не такія кусачыя па грашах.

 

Мочаныя малаздзільныя яблыкі, гуркі, квашаная храбусценная капуста, марынаваныя грыбочкі, розныя аджыкі асабістага прыгатавання — гэта настольніца-самабранка ад гаспадыні Наталлі са Слуцкага раёна. Яна з сям’ёй традыцыйна ўдзельнічае ў кірмашах, якія ладзяцца каля Палаца чыгуначнікаў. Добрай звычкай стала пакарміць мінчукоў разнасоламі і садавінай-гароднінай з асабістага, вельмі не маленькага, агарода і сада.

 

Дарэчы, на тэрыторыі Мінскай вобласці вясеннія рэгіянальныя кірмашы запланаваны 13 красавіка — у Барысаве і Салігорску; 20 красавіка — у аграгарадку Лясны Мінскага раёна, Вілейцы, Слуцку і Жодзіне; 21 красавіка ў Нясвіжы; 27 красавіка ў Маладзечне. 

Прыняць удзел у кірмашах могуць сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, арганізацыі гандлю, грамадскага харчавання ўсіх форм уласнасці, прамысловасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва, майстры народных промыслаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Тамара ХАМІЦЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.