Вы тут

У Брэсце прайшоў кірмаш рамёстваў «Welcome Market». Фотарэпартаж


«Welcome Market» — гэта маркет для рамеснікаў з усіх куткоў нашай краіны. Дэвіз мерапрыемства — «На людзей паглядзець і сябе паказаць». І сапраўды, глядзець было цікава не толькі на цудоўныя рэчы, якія робяць беларускія рамеснікі, а таксама паглядзець на творчых і прыгожых людзей Брэсту і не толькі.

Праходзіў маркет у новай арт-прасторы «Кансерва», што на вуліце Куйбашыва. Дарэчы, месца не зусім тыповае, таму што знаходзіцца ў падвале. Але гэта дадало асаблівай атмасферы. Прастора была выканана ў стыле лофт, а арганізатары вельмі рупліва паклапаціліся над дэкарацыямі з кветак і шматкоў тканіны розных колераў. Выглядала гэта вельмі стыльна.

За два дні маркет наведала сапраўды шмат людзей. І водгукі ад усіх былі толькі добрыя і захопленыя.


Маргарыта ПАЛЮХОВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.