Вы тут

Якія этнаграфічныя скарбы хавае Веткаўскі раён?


Бадай кожны населены пункт у Веткаўскім раёне дае падставу для вывучэння культурнай спадчыны. Больш за 30 гадоў акумулюе народную спадчыну Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Штогод з яго ўнікальнымі калекцыямі знаёмяцца да васьмі тысяч чалавек, якія прыязжаюць не толькі з Беларусі — з усяго свету.


Нездарма сюды завіталі і ўдзельнікі Гомельскага абласнога семінара-нарады, прысвечанага ўзаемадзеянню мясцовых органаў улады ў пытаннях захавання культурнай спадчыны і народных традыцый, добраўпарадкавання тэрыторый і навядзення парадку на зямлі.

Пасля чарнобыльскай катастрофы Веткаўскі раён страціў амаль 60 вёсак і разам з імі пэўную частку гістарычнай спадчыны. Але тут захавалі традыцыі, якія на працягу стагоддзяў уласцівыя менавіта згаданаму рэгіёну. Дарэчы, гэта яшчэ адна падстава для развіцця турызму.

Прыцягвае паломнікаў на Веткаўшчыну і ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Жалезнікі. Ён быў пабудаваны 155 гадоў таму. У 1930-м царкву закрылі — працяглы час тут знаходзіліся сельскагаспадарчыя склады. У 2006-м, пасля завяршэння капітальнага рамонту, храм зноў адчыніў дзверы.

Бытавыя танцы, народныя абрады, старажытныя іконы і ручнікі... У Ветцы, Свяцілавічах, Стаўбуне і Неглюбцы дэпутаты Гомельскага абласнога, раённых, сельскіх Саветаў пазнаёміліся з цэлым пластом самабытнай культуры і вырашылі, што вопыт па захаванні народных традыцый варты для распаўсюджвання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.