Вы тут

Новы сацыяльны аб’ект, першы такі ў краіне, адкрыўся ў Веткаўскім раёне


Жыхары аграгарадка Хальч Веткаўскага раёна цяпер змогуць сваім прыкладам паказаць, як у сельскай мясцовасці імкнуцца сачыць за здароўем. Тут пачаў работу першы ў краіне пункт здароўя. Ён адкрыўся на базе фельчарска-акушэрскага пункта. Практыку плануюць распаўсюджваць і ў іншых рэгіёнах краіны.


Хальч — самы буйны сельскі населены пункт Веткаўскага раёна. Тут практычна паўтары тысячы насельніцтва, трэцяя частка жыхароў — пажылыя людзі. Старшыня Хальчанскага сельвыканкама Валерый Жолудзеў ад імя ўсіх жыхароў падзякаваў за тое, што пункт здароўя адкрыты менавіта тут, у Хальчы. Важнасць аб’екта цяжка пераацаніць. Гэта прыклад таго, як праводзіць вольны час з карысцю, весці актыўны спосаб жыцця і палепшыць яго якасць, перакананы кіраўнік сельсавета. А яшчэ наведванне пункта здароўя — крок да пашырэння дыспансерызацыі вяскоўцаў.

— Насельніцтва ў нас вельмі актыўнае. Людзі хочуць берагчы сваё здароўе. Вы не ўяўляеце, як яны рады, што менавіта ў іх агарагарадку адкрылі такі пункт, — перадае эмоцыі сваіх пацыентаў загадчыца Хальчанскага фельчарска-акушэрскага пункта Надзея Коршыкава.
Тут можна правесці апаратны масаж, памераць артэрыяльны ціск, вызначыць індэкс масы цела, правесці пульсаксіметрыю. Вельмі папулярныя ў жыхароў аграгарадка кіслародныя кактэйлі. Яны на спецыяльным абсталяванні гатуюцца тут жа.

Між тым, цікавы падобны досвед і ў плане занятасці сельскіх спецыялістаў медзвяна. Так, загадчыца Хальчанскага ФАПа Надзея Сяргееўна ў пункце здароўя дадаткова працаўладкавана на паўстаўкі медыцынскай сястрой. Для медыка гэта дадатак да асноўнай зарплаты і дадатковы стымул для работы ў вёсцы ў тым ліку для маладых спецыялістаў, калі такія пункты будуць распаўсюджвацца. Уведзеныя паўстаўкі аплачваюцца за кошт Беларускага Чырвонага Крыжа.

— Гэта пілотны праект і першы вопыт і ў рэгіёне, і ў краіне, —  звярнуў увагу генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. — Сёлета каманда Беларускага Чырвонага Крыжа наведала Ульянаўскую вобласць Расійскай Федэрацыі, дзе мы азнаёміліся з укараненнем падобнага досведу і вырашылі, што яго можна паспрабаваць рэалізаваць у выглядзе пілотнага праекта і ў нас.

Вопыт Гомельскага рэгіёна ў далейшым будзе распаўсюджаны і ў іншых рэгіёнах краіны.

— Мы ўвесь час шукаем новыя формы, якія паляпшаюць якасць жыцця людзей, асабліва на вёсцы. Гэта вельмі важны праект для жыхароў сельскай мясцовасці. Мяркуем, што новыя пункты стануць добрай базай для таго, каб чалавек не толькі мог палепшыць сваё самаадчуванне, але ў цэлым весці здаровы спосаб жыцця, — падкрэсліла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк.

Сенатар адзначыла, што ініцыятыва, рэалізаваная на Гомельшчыне, узгоднена з Міністэрствам аховы здароўя. Падчас апошняга візіту ў Гомельскую вобласць міністр аховы здароўя адзначыў, што медыцынская служба краіны, безумоўна, зацікаўленая, каб такіх пунктаў здароўя ў рэгіёнах было як мага больш.

— Мы параўнаем, наколькі будуць запатрабаваныя паслугі пунктаў здароўя, на прыкладзе Веткаўскага раёна і Рагачова. Прааналізуем, як будуць адгукацца на паслугу людзі. Магчыма, варта сканцэнтраваць такую дапамогу менавіта ў вёсцы, — дадала член Савета Рэспублікі.

Як адзначыла Ала Смаляк, яе асноўная работа кіраўніка абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і дзейнасць у якасці сенатара шмат у чым пераплятаюцца.

— Падчас прамых тэлефонных ліній і прыёмаў грамадзян жыхары Гомельскай вобласці звяртаюцца з самымі рознымі жыццёвымі пытаннямі. У тым ліку адрасуюць пытанні аказання медыцынскай і рэабілітацыйнай дапамогі. Менавіта работа са зваротамі грамадзян, дапамога людзям у вырашэнні іх надзённых пытанняў, падтрымка ў прадастаўленні выгод сацыяльнай палітыкі — аснова ў рабоце сенатара, — падкрэсліла яна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.