Вы тут

Дзе ў Гродзенскай вобласці ідуць медыцынскія будоўлі


Аб будаўніцтве і аснашчэнні анкадыспансера, хірургічнага корпуса ўніверсітэцкай клінікі і іншых медыцынскіх устаноў у рэгіёне расказала начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

У 2023 годзе ў Гродне здалі ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс першай чаргі вельмі патрэбнага і чаканага як медыкамі, так і пацыентамі аб’екта — абласнога анкалагічнага дыспансера. У радыёлагічным корпусе ўстанавілі два сучасныя лінейныя паскаральнікі электронаў, адкрылі кабінет рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі з сістэмай віртуальнай сімуляцыі і планіруючымі станцыямі.

У лістападзе, пасля таго як гродзенскія спецыялісты прайшлі адпаведнае навучанне пры падтрымцы вопытных сталічных калег, тут пачалі прыём першых пацыентаў. На сёння лячэнне прайшлі або працягваюць праходзіць каля сямідзесяці жыхароў Гродзеншчыны.

«Гэты важнейшы аб’ект унесены на 2024 год і ў Рэспубліканскую інвестыцыйную праграму, і ў абласную інвестпраграму. Цяпер прадаўжаецца будаўніцтва другой чаргі дыспансера, — расказала начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя. — Гэта будаўніцтва анкахірургічнага корпуса на 200 ложкаў з рэанімацыйна-аперацыйным корпусам. Адначасова працуем над арганізацыяй закупак медыцынскага абсталявання, заяўкі накіраваны ў Гродзенскае УП «Медтэхніка».

Трэцяя чарга прадугледжвае рэканструкцыю існуючага лячэбнага корпуса гарадской клінічнай бальніцы нумар 3, дапоўніла Людміла Кеда. Тут плануецца размясціць стацыянарнае радыёлагічнае аддзяленне на 50 ложкаў і хіміятэрапеўтычнае аддзяленне з 50 койкамі інтэнсіўнай высокадознай хіміятэрапіі. Чацвёртая чарга — рэканструкцыя паліклінічнага корпуса пад амбулаторнае анкадыспансернае аддзяленне. На заключным этапе будзе пабудаваны блок клінічных кафедр.

Іншая важная медыцынская будоўля ў абласным цэнтры — рэканструкцыя хірургічнага корпуса Гродзенскай універсітэцкай клінікі — завершыцца ў першым паўгоддзі 2024 года. Аперацыйныя тут абсталююцца па апошнім слове медыцынскай тэхнікі, закупляецца сучаснае абсталяванне, для пацыентаў ствараюцца камфортныя ўмовы ў палатах.

«У бягучым годзе прадоўжыцца будаўніцтва аддзялення прамянёвай дыягностыкі і рэнтгена-аперацыйнага аддзялення эндаваскулярнай хірургіі ў абласным клінічным кардыяцэнтры, — прадоўжыла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя. — Тут будуць устаноўлены найноўшыя апараты КТ, МРТ, ангіяграфічны комплекс. У дзіцячай абласной бальніцы плануецца пачатак будаўніцтва лячэбнага корпуса, сёлета будуць выкананы праектныя работы. Таксама пачнуцца праектныя работы па капрамонту і мадэрнізацыі будынкаў абласнога клінічнага цэнтра „Псіхіятрыя і наркалогія“. Працягнецца будаўніцтва новага корпуса АКЦ „Фтызіятрыя“. І яшчэ адна знакавая будоўля пачата ў 2024 годзе. Гэта гарадская клінічная бальніца на праспекце Янкі Купалы».

У рэгіёне працягваюць развіваць таксама апорныя клінікі ў раёнах. Іх на Гродзеншчыне чатыры, і кожная на працягу года зробіць крок наперад, адзначыла Людміла Кеда. У Астраўцы ўвядуць у строй другі пускавы комплекс паліклінікі ЦРКБ. Першы ў рамках Рэспубліканскай інвестпраграмы здадзены ў эксплуатацыю ў жніўні 2023 года.

У Ваўкавыску ў першым паўгоддзі гэтага года завершыцца рамонт памяшканняў, у якіх размесціцца новы ангіяграфічны комплекс. У абласную інвестпраграму ўключаны таксама рэканструкцыя будынкаў пад размяшчэнне дзіцячай паліклінікі і клініка-дыягнастычную лабараторыю ў гэтым жа райцэнтры. У Слоніме працягнецца будаўніцтва інфекцыйнага корпуса ЦРБ.

У Лідскай раённай бальніцы ўвядуць у строй ангіяграфічны комплекс, у першым паўгоддзі чакаецца пастаўка новага апарата МРТ, выдзелены сродкі на будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса.

Як падкрэсліла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя, абнаўляюцца таксама раённыя бальніцы, якія не з’яўляюцца апорнымі. Гэта мадэрнізацыя Мастоўскай ЦРБ, рэканструкцыя галоўнага корпуса Воранаўскай і мадэрнізацыя паліклінікі ў Навагрудскай ЦРБ. У рэгіёне складзены і рэалізуецца шырокі план па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання ў вёсцы, дзе з’явяцца новыя модульныя і мабільныя, абновяцца стацыянарныя ФАПы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.