Вы тут

Побач з Курганам Славы з'явілася алея ў гонар жанчын-ветэранаў


Ідэя ўвекавечыць памяць аб прадстаўніцах прыгожага полу, якія адстойвалі незалежнасць роднай зямлі нараўне з мужчынамі, належыць Беларускаму саюзу жанчын. Арганізацыя напярэдадні 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распачала праект «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі». Алея на подступах да знакамітага Кургана Славы — маўклівы напамін пра няпростыя лёсы беларусак, жыццё якіх было апаленае вайной. Дрэвы для яе выбралі невыпадковыя: вербы, якія ў народзе завуцца плакучымі і сімвалізуюць тугу.


— Няхай новая алея стане сімвалам Перамогі і міру. Трэба рабіць усё, каб вайна не стала далёкім мінулым і захавалася ў памяці не толькі пакалення, якое праз яе прайшло, але і нашчадкаў пераможцаў, — упэўнена Мар'яна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня Беларускага саюза жанчын.

Разам з членамі прэзідыума БСЖ і прадстаўніцамі саюза жанчын Беларусбанка вербы каля Кургана Славы высаджвалі і байкеры мотаклуба «AnGіrls».

Ганна КУРАК

Загаловак у газеце: Вербны напамін

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.