Вы тут

Ці трэба зніжаць вышыню дрэў у садзе?


Некаторыя садоўнікі лічаць, што высокія дрэвы прыгажэйшыя і больш ураджайныя за нізкарослыя. Але тыя, хто ўжо пасадзіў у сябе карлікі, улюбляюцца ў іх з першага ўраджаю. Зручна даглядаць, зручна збіраць садавіну, прасцей абразаць і апырскваць лісце.


Многія лічаць, што ўраджайнасць дрэва залежыць ад яго вышыні: чым вышэйшае, тым большая ўраджайнасць. Але на самай справе на ўраджайнасць уплывае праекцыя кроны, то-бок наколькі вялікую плошчу займае дрэва. А вышыня на ўраджайнасць не ўплывае, бо ў цэнтры крона не атрымлівае сонечнага святла і агаляецца.

Як паказала практыка, зніжэнне кроны да 3-4 м на ўраджайнасці не адбіваецца, проста дрэвы становяцца меншымі і больш кампактнымі, а плады — буйнейшымі і прыгажэйшымі.

Знізіць дрэва нескладана. Для гэтага трэба выразаць цэнтральны праваднік на патрэбнай вышыні, скараціўшы яго крыху вышэй за бакавую галіну, якую таксама трэба аслабіць і перавесці на бакавы парастак.

Раней вырошчвалі дрэвы на высокіх штамбах, якія дасягаюць 1,5 м і больш. Зараз практыкуецца пераход на паўштамбавыя фарміроўкі, калі штамбы вышынёй не большыя за 30—40 см. Такі падыход дазваляе знізіць вышыню дрэва яшчэ больш чым на метр.

Чым жа дрэнны высокі штамб? Напрыклад, падаўжае тэрмін уступлення дрэва ў плоданашэнне. Вядзе да павелічэння плошчы апёкаў і маразабоін на штамбе, што скарачае час жыцця расліны. Высокі штамб пакідаюць толькі для дрэў з марозаўстойлівай прышчэпай і слабай марозаўстойлівасцю шчэпы. Але ў гэтым выпадку рабіць прышчэпку трэба на вышыні штамба.

Нізкі штамб карысны яшчэ і тым, што ў некаторых раёнах пачатак шкілетных галін засыпае снегам, што асабліва важна, бо яны пакутуюць ад маразоў у першую чаргу.

Ці ёсць недахопы ў нізкіх штамбаў? Ёсць. Напрыклад, нізкі штамб абцяжарвае апрацоўку глебы пад дрэвам і робіць зусім немагчымай машынную апрацоўку. Таму паўштамбавыя фарміроўкі — каштоўны прыём для вырошчвання дрэў у прысядзібных садах, дзе ўсё можна лёгка зрабіць лапатай.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.