Вы тут

Тайм-бот для сацыяльнай сеткі «УКантакце» распрацавалі студэнты БДУ


Унікальны тайм-бот для сацыяльнай сеткі «УКантакце» распрацавалі чацвёртакурснікі Інстытута бізнесу БДУ. Ідэя належыць Раману Шабановічу, а тэхнічная рэалізацыя — Андрэю Таўкіню.


Інфармацыя на тайм-бот паступае з сервера сайта Інстытута бізнесу БДУ. З дапамогай рэсурсу студэнты і выкладчыкі цяпер могуць аператыўна даведацца пра час заняткаў у любы дзень тыдня. Для гэтага ім дастаткова выбраць каманду «Расклад», увесці нумар групы, і тайм-бот паведаміць ім пра час, месца правядзення заняткаў, а таксама імя лектара. Акрамя таго, рэсурс змяшчае каманду «Выкладчык»: анлайн-памочнік можа паказаць графік любога выкладчыка па заяўленым прозвішчы. Таксама ў карыстальнікаў ёсць магчымасць падпісацца на рассылку абвестак.

Па дапамогу да рэсурсу штодня звяртаецца каля 500 студэнтаў Інстытута бізнесу БДУ. Паслугі віртуальнага памочніка абсалютна бясплатныя, неабходна толькі зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». У перспектыве распрацоўшчыкі дапоўняць рэсурс новымі магчымасцямі. Таксама яны гатовы ўкараніць тайм-бот для студэнтаў іншых факультэтаў і вышэйшых навучальных устаноў.

У найбліжэйшы час плануецца наладзіць узаемадзеянне метадыстаў са студэнтамі напрамую. Гэта дазволіць аператыўна атрымліваць інфармацыю аб непрадбачаных зменах у раскладзе, а таксама падзеях і мерапрыемствах у БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Па расклад лекцый — у сацыяльную сетку

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.