Вы тут

Людзі і машыны: БЕЛАЗу – 70!


Напярэдадні Дня машынабудаўніка ў горадзе Жодзіна адзначылі 70-годдзе БЕЛАЗа. Па традыцыі на прадпрыемстве правялі дзень адчыненых дзвярэй. Тысячы людзей запоўнілі прахадныя і алею, на якой красуюцца партрэты завадскіх перадавікоў, наведалі канвеер зборкі самых вялікіх самазвалаў. На плацоўцы перад галоўным цэхам прайшла імправізаваная выстаўка, на якой была прадстаўлена прадукцыя  маркі “БЕЛАЗ" – увесь мадэльны рад сучасных вырабаў  -- ад кар’ернай і спецыяльнай тэхнікі да тавараў народнага попыту. Каля самага вялікага ў свеце грузапад’ёмнага -- 450-ці тоннага самазвала прайшоў канцэрт папулярных артыстаў, чые галасы гучалі яшчэ ў часы  савецкай эстрады.

Самым любімым заняткам наведвальнікаў завода ў гэты дзень было зрабіць фота напамяць на белазаўскім коле. Нават дарослыя, як дзеці, імкнуліся ўзабрацца на самае вялікае кола альбо на кабіную пляцоўку машыны, каб зверху паглядзець на свята. Многія маладыя сем’і вярталіся з завода з цацкамі, бо ў гэты дзень вялікай папулярнасцю карысталіся машынкі копіяў брэнда “БЕЛАЗ”.


 

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.