Вы тут

21 чэрвеня - свята музыкі ў Нацыянальным гістарычным музеі


21 чэрвеня ў 18 гадзін у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея адбудзецца канцэртная праграма ў рамках міжнароднай акцыі «Свята музыкі» (Fetе dе lа Musіquе). Мерапрыемства арганізавана музеем сумесна з канцэртным агенцтвам «Эквілібрыум Артс» па ініцыятыве пасольства Францыі ў Беларусі і пры падтрымцы Міністэрства культуры.


«Свята музыкі» (Fetе dе lа Musіquе) — штогадовая музычная акцыя, якая праходзіць ва ўсім свеце 21 чэрвеня і прымеркавана да Дня летняга сонцастаяння. Упершыню яна прайшла ў 1981 годзе ў Францыі. З часам свята набірала абароты і да цяперашняга моманту стала значнай міжнароднай арт-падзеяй. Сёння больш за 100 дзяржаў і 340 гарадоў па ўсім свеце кожны год праводзяць жывыя выступленні ў рамках «Свята музыкі». У гэтым годзе Беларусь упершыню далучаецца да такой міжнароднай акцыі.

«Свята музыкі» — выдатная нагода пазнаёміцца з разнастайнасцю музычных жанраў, прадстаўленых у Беларусі і ў Францыі. Стылявая скіраванасць мінскага «Fetе dе lа Musіquе» будзе шматжанравай.

У гэты дзень музей парадуе наведвальнікаў не толькі магчымасцю пазнаёміцца з яго экспазіцыямі, але і паслухаць музыку ў залах — ужо з першых хвілін адкрыцця.

Апагеем музычнага дня стане канцэрт у дворыку галоўнага будынка музея. З 18 да 23 гадзін перад гасцямі свята выступяць самыя розныя артысты. Гэта Аня Жданава (інды-поп/электроніка) — уладальніца прэміі «Найлепшы электронны альбом» 2017 года, паводле версіі сайта ехреrtу.bу. Таксама Mаlаnkа Оrсhеstrа (поп-фолк) — беларускі музычны гурт, які выконвае музыку ў розных стылях — ад ска да gурsу-твіста. Можна будзе пачуць Rе1іkt (мадэрн-рок) — гурт-пераможцу ў намінацыі «Найлепшы рок-альбом» за дыск «Лекавыя травы» ў 2015 годзе, паводле версіі сайта ехреrtу.bу. Яшчэ адзін яскравы ўдзельнік — Nіzkіz (поп-рок). Гэты гурт выступаў на многіх музычных фестывалях, іх сінгл «Небяспечна» стаў галоўным хітом 2017 года, паводле версіі музычнага партала Tuzіn.fm.

Аматараў вынаходлівай музыкі і вытанчанага гучання пацешаць спецыяльна запрошаныя з Францыі артысты: Раtrісіа Bоnnеr (вакал), Jеаn-Mісhеl Рrоust (саксафон), якія прадставяць сумесную праграму з добра вядомым у Беларусі і за яе межамі трыа Канстанціна Гарачага.

Кошт білетаў — 5 BYN, для школьнікаў, пенсіянераў, студэнтаў — 3 BYN.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

Загаловак у газеце: Да Дня летняга сонцастаяння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.