Вы тут

«Перш за ўсё — клопат пра людзей»


Прайшло тры месяцы з таго часу, як свае пасады занялі новаабраныя кіраўнікі прадстаўнічай улады базавага ўзроўню. Першыя 100 дзён у новай якасці дазваляюць не толькі агледзецца, адчуць праблемы, але і ўбачыць спосабы іх вырашэння. Новыя старшыні раённых Саветаў дэпутатаў падзяліліся першым досведам і тымі задачамі, якія мяркуюць вырашыць у найбліжэйшыя гады на сваіх тэрыторыях.


Старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Вялічка:

— Важна працягваць добрыя традыцыі, якія былі закладзены папярэднікамі. Заўсёды актуальнымі застаюцца задачы добраўпарадкавання тэрыторый і навядзення парадку на зямлі. Будзем і надалей праводзіць акцыю «Мы побач»: дзецям-сіротам, інвалідам і многім іншым нашы дэпутаты аказваюць дапамогу. Ёсць у нас і дзень сельсавета, дзень дэпутата. Разам з дэпутатамі пярвічнага і базавага ўзроўняў, кіраўнікамі службаў райвыканкама выязджаем у кожны населены пункт раёна, праводзім сустрэчы з насельніцтвам. Жыхары расказваюць пра свае праблемы. Мы разам іх абмяркоўваем, робім пратакол даручэнняў. І абавязкова праз месяц аналізуем іх выкананне. Цяпер мы працуем над стварэннем маладзёжнага парламента, у які ўвойдуць навучэнцы школ, ліцэяў, каледжаў і рабочая моладзь ад 14 да 25 гадоў. Хацелася б, каб маладыя больш дапамагалі ў вырашэнні важных для Светлагоршчыны праблем. У Год малой радзімы мы аб'вясцілі акцыю «Зямля майго дзяцінства». Імкнёмся звярнуць увагу землякоў на родныя мясціны. Увогуле, мне здаецца, што сёння важна інфармаваць насельніцтва пра дзейнасць дэпутатаў, якія вельмі многа добрага робяць.

Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ткачоў:

— Для мяне прыярытэтныя кірункі — гэта непасрэдная работа з насельніцтвам, рашэнне пытанняў па забеспячэнні жыццядзейнасці грамадзян, па павышэнні ўзроўню іх жыцця. Для гэтага важна ствараць новыя рабочыя месцы і аказваць садзейнічанне ў працаўладкаванні. У Год малой радзімы трэба вялікую ўвагу ўдзяліць добраўпарадкаванню нашых аграгарадкоў і вёсак. Будзем рабіць усё, каб населеныя пункты станавіліся больш чыстымі і камфортнымі. Усе пытанні, якія ставяць перад нашымі дэпутатамі выбаршчыкі, мы паступова вырашаем.

Старшыня Добрушскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Емяльянаў:

— Перш за ўсё — клопат пра людзей. Зразумець іх праблемы дапамагаюць гарачыя лініі і прыёмы па асабістых пытаннях. Наша задача — зрабіць так, каб насельніцтву жылося камфортна. Мы абмяркоўваем усе скаргі грамадзян разам з прадстаўнікамі выканаўчай улады. Звяртаемся ў вобласць у тых выпадках, калі патрэбны фінансы, каб рашыць праблему. Нам тэлефануюць і з падзякамі за зробленыя справы. Ёсць і праблемныя пытанні, на якія трэба хутка рэагаваць. Часцей за ўсё гэта пытанні камунальныя, гандлёвае абслугоўванне на вёсцы, водазабеспячэнне, дрэнныя дарогі на ўскраінах населеных пунктаў. Не ўсё проста, таму многія пытанні вырашаюцца сумесна з выканаўчымі ўладамі. Нават калі не атрымліваецца нешта вырашыць, імкнёмся, каб людзі нас зразумелі: чаму іх просьбу немагчыма выканаць сёння. Запэўніваем, што гэта адбудзецца крыху пазней.

Старшыня Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Рыгор Якушаў:

— Асноўны кірунак — сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэчыцкага раёна, клопат пра людзей. Цяпер мы праводзім сходы па аднаўленні органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Яшчэ займаемся добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і ўцягненнем зямель у севазварот. Таксама актыўна працуем над рэалізацыяй указа па зносе старога жылля. Нядаўна ўсе сумесна прымалі ўдзел у пасадцы лесу. Ну а пастаянная наша работа, якую мы не збіраемся прыпыняць, — сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый займаемся добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку ў населеных пунктах. Сельвыканкамы, да таго ж, прымаюць удзел у добраўпарадкаванні аб'ектаў і лесапалос уздоўж чыгункі.

Старшыня Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Касінскі:

— Гарадскі пасёлак Лельчыцы зусім невялікі, але ж нам заўсёды прыемна чуць, у тым ліку ад замежных гасцей, што ў глыбінцы Палесся такая чысціня. У нашых населеных пунктах імкнёмся падтрымліваць парадак на зямлі і садзейнічаць набліжэнню ўмоў, у якіх жывуць вясковыя жыхары, да ўмоў у райцэнтрах. Узнікае шмат праблем: ёсць пытанні па рамонце дарог на аддаленых вуліцах. Актуальнае для нас забеспячэнне якаснай пітной вадой. Многія праблемы, якія агучваюць людзі, вырашаюцца тэрмінова. Напрыклад, выдзяленне зямельных участкаў для вядзення падсобнай гаспадаркі. Дэпутацкім корпусам папярэдняга склікання зроблена вялікая работа, у тым ліку па рэалізацыі Указа № 100 па зносе трухлявага жылля. Нам трэба і надалей акультурваць нашы населеныя пункты, зносіць дамы, якія пустуюць і псуюць выгляд населеных пунктаў. Мы ж і ў самай глыбінцы Палесся заўсёды памятаем пра тое, што прадстаўляем усю Беларусь, за якую хочацца ганарыцца паўсюдна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Паабяцалі — трэба выконваць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасуюць рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.