Вы тут

У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» можна выбраць каралеву


Беларускі фінал XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна – 2018" адбудзецца 27 красавіка ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады.


Нагадаем, за тытул "Каралева Вясна Беларусі" будуць змагацца  адзінаццаць студэнтак устаноў вышэйшай адукацыі – удзельніцы   вузаўскіх, абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу. Шорт-ліст канкурсантак нацыянальнага фіналу вызначыўся па выніках кваліфікацыйнага адбору.

У фінале сустрэнуцца

Брэсцкая вобласць:

Вадзянава Улада, студэнтка 1 курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, спецыяльнасць "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі"

Віцебская вобласць:

Шадрына Яна, студэнтка 4 курса Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, спецыяльнасць "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве"

Салаўёва Марыя, студэнтка 2 курса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія"

Гомельская вобласць:

Святагор Лізавета, студэнтка 3 курса Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, спецыяльнасць "Эканамічная кібернетыка"

Гродзенская вобласць:

Місавец Дар'я, студэнтка 3 курса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, спецыяльнасць "Біялогія".

Магілёўская вобласць:

Янкова Ганна, студэнтка 3 курса Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, спецыяльнасць "Рамана-германская філалогія"

Мінск:

Таран Юлія, студэнтка 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, спецыяльнасць "Біятэхналогія"

Грынкевіч Любоў, студэнтка 2 курса Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяльнасць "Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі"

Адамовіч Вераніка, студэнтка 1 курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, спецыяльнасць "Маркетолаг-эканаміст"

Дзябёлая Кацярына, студэнтка 1 курса Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя"

Стэльмакова Аліна, студэнтка 2 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, спецыяльнасць "Рэжысёр эстрады"

А тым часам карыстальнікі сеткі інтэрнэт вызначаюць пераможцу ў дадатковай намінацыі "Каралева Вясна ONLINE". Аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку можа любы ахвотны ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Галасаванне адкрыта па 27 красавіка ўключна (да 18.00)

Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна", "Моладзь Беларусі", "Знамя юности" і галасуй!  Больш галасоў – больш шанцаў на перамогу! Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!

Арганізатарамі беларускага фіналу конкурсу выступаюць грамадскае аб'яднанне "БРСМ", Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і  Нацыянальная школа прыгажосці.

Конкурс праводзіцца пры падтрымцы дзяржаўных і прыватных структур, грамадскіх і творчых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.

Першая фотасесія фіналістак нацыянальнага адбору праходзіла ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Марыі БЕЛІКАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.