Вы тут

У Мінску вызначылі «Каралеву Вясну Беларусі — 2018»


27 красавіка ў Маладзёжным тэатры эстрады прайшоў 28-ы міжнародны міжвузаўскі конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна Беларусі – 2018».


За тытул «Каралева Вясна Беларусі -2018» змагаліся адзінаццаць прадстаўніц ад беларускіх ВНУ.

Уладальніцай тытула «Каралева Вясна Беларусі – 2018» стала студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыя Салаўёва.

Тытул «Першай Віцэ-Каралевы» дастаўся Уладзе Вадзянавай – студэнтцы першага курса Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, будучаму спецыялісту ў галіне аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі.

«Другой Віцэ-Каралевай» стала студэнтка першага курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, будучы маркетолаг Вераніка Адамовіч. Дзяўчына таксама заваявала тытул «Каралева Вясна ONLINE» па выніках галасавання ў сацсетках.

Марыя, Улада і Вераніка прадставяць Беларусь у міжнародным фінале «Каралева Вясна – 2018», які пройдзе ў чэрвені ў Мінску.

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».