Вы тут

Жыроўка ў рэжыме анлайн


Спецыялісты партала камунальнай адукаванасці насельніцтва падрыхтавалі лікбез аб тым, што трэба зрабіць, каб жыроўка прыходзіла на электронную пошту.


Беларусы могуць атрымліваць жыроўку не толькі ў папяровым фармаце, але і ў электронным выглядзе. Плацежка павінна прыйсці не пазней за 15-е чысло. Як перайсці на электронную жыроўку, расказала начальнік аддзела па рабоце з насельніцтвам філіяла "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр горада Мінска" Вольга Разумава.

Для атрымання плацежнага дакумента па электроннай пошце ўласніку жылога памяшкання (наймальніку жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду камерцыйнага выкарыстання) неабходна звярнуцца ў разлікова-даведачны цэнтр раёна па месцы жыхарства і напісаць заяву з пазначэннем неабходных асабістых даных і электроннага адрасу. Пры сабе трэба мець пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. У заяве трэба выбраць варыянт атрымання квітанцыі аб аплаце за ЖКП толькі ў электронным выглядзе (па е-mаіl). Там жа трэба пазначыць месяц, з якога заяўнік жадае атрымліваць пасведчанне ў "электронцы". Тут нам тлумачаць і перавагі адмовы ад папяровага варыянта. Гэта эканомія паперы, магчымасць атрымаць жыроўку аддалена, захоўваць яе ў электронным выглядзе і заўжды мець пад рукой.

Цяпер перайсці на электронную жыроўку можна не толькі ў сталіцы, але ўвогуле ва ўсей краіне. Папярэдне пажалана звярнуцца ў мясцовы разлікова-даведачны цэнтр. Рэжым работы разлікова-даведачных цэнтраў раёнаў Мінска такі: панядзелак — пятніца з 08.00 да 20.00; субота з 08.00 да 17.00; выхадны — нядзеля.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.