Вы тут

Па «летнiм» тарыфе. Колькi заплацiм за гарачую ваду ў лiпенi?


З чэрвеня беларусаў чакае традыцыйнае падаражанне жыллёва-камунальных паслуг — гэтым разам павышэнне кошту закране субсiдзiраваныя тарыфы на гарачую ваду i ацяпленне. Разам з Адзiным разлiкова-даведачным цэнтрам высвятляем, колькi мы заплацiм у лiпенi.


Кожны год урад падымае плату за жыллёва-камунальныя паслугi ў межах пяцi долараў i сёлета планавае падаражанне разбiлi на два этапы — у студзенi i чэрвенi. Калi эканамiчна абгрунтаваны тарыф на цяпло i падаграванне вады стаў вышэйшы яшчэ зiмою i склаў 92,25 рубля за адну гiгакалорыю (у снежнi 2019-га ён быў 88,99 рубля за 1 Гкал), то ў чэрвенi падымуць аплату менавiта на субсiдзiраваныя тарыфы — з 18,4831 да 20,6216 рубля за 1 Гкал.

Напрыклад, у АРДЦ Цэнтра iнфармацыйных тэхналогiй Мiнгарвыканкама падлiчылi, што калi ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 50 кв. м прапiсаны два чалавекi, а аб'ём гарачай вады, якую ўласнiкi звычайна спажывалi за месяц, складае 4 куб. м, то ў лiпенi за камуналку яны заплацяць на 59 капеек болей, чым у маi. Пры тым, што на падагрэў вады ў маi было патрачана 0,0728 Гкал, а ў чэрвенi — 0,0724 (нарматыў узялi за аналагiчны перыяд мiнулага года).

Калi ж параўноўваць зiмнiя месяцы, то ў снежнi фактычны нарматыў спажывання цяпла на падагрэў вады звычайна складае 0,0769 Гкал, i калi ў 2019 годзе жыхары гэтай жа кватэры аддавалi 5,69 рубля, то сёлета яны заплацяць ужо 6,34 рубля. Што ж датычыцца такой паслугi, як ацяпленне, то за снежань мiнулага года жыхары двухпакаёвай кватэры аддавалi 15,43 рубля, а сёлета заплацяць ужо 17,22 (пры фактычным нарматыве — 0,0167 Гкал).

Нагадваем, што сёлета тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi падымалi толькi аднойчы — у студзенi. Пры гэтым субсiдзiраваныя тарыфы падымалi толькi на такiя паслугi, як капiтальны рамонт, халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне, газазабеспячэнне, тэхнiчнае абслугоўванне лiфта i санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў.

Што ж датычыцца эканамiчна абгрунтаваных тарыфаў, то зараз iх не падымалi, а ў студзенi плата павялiчылася на тэхнiчнае абслугоўванне, капiтальны рамонт, гарачае водазабеспячэнне, ацяпленне, газазабеспячэнне, тэхнiчнае абслугоўванне лiфта i санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў. Плата за водаадвядзенне стала, наадварот, меншая — з 0,837 да 0,5651 рубля за 1 куб. м. У той жа час субсiдзiраваны тарыф на паслугi каналiзацыi павялiчыўся з 0,5518 да 0,5651 рубля i стаў роўны эканамiчна абгрунтаванаму. Дарэчы, зараз аднолькавыя тарыфы i на такiя паслугi, як «Тэхнiчнае абслугоўванне лiфта» i «Санiтарнае ўтрыманне дадатковых памяшканняў».

Па падлiках спецыялiстаў АРДЦ, у снежнi мiнулага года жыхары двухпакаёвай кватэры з двума зарэгiстраванымi наогул аддавалi за камуналку 54,27 рубля, а сёлета аддадуць ужо 59,31 рубля. Калi ж у кватэры нiхто не прапiсаны, то летась у снежнi ўласнiк такой кватэры плацiў 137,62 рубля, а сёлета ў той жа месяц аддасць 141,92 рубля. Зразумела, што такiя лiчбы будуць толькi пры аналагiчных нарматывах спажывання.

Валерыя КIСЛАЯ

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.