Вы тут

Чаму вельмi важна камунальныя праблемы вырашаць праз службу 115


Падчас нарады па пытаннях ЖКГ у Полацку Прэзiдэнт адзначыў, што стварыць службу 115 было правiльным рашэннем, але iснаваць яна павiнна асобна ад сiстэмы ЖКГ. На прыкладзе Брэсцкай вобласцi расказваем, як працуе абласны кантакт-цэнтр i чаму так важна пакiдаць заяўку праз службу, а не па звычцы тэлефанаваць у дыспетчарскую ЖКГ.


Брэсцкi адзiны абласны кантакт-цэнтр ЖКГ працуе з кастрычнiка 2018 года, i спецыялiсты паспелi прыняць амаль паўмiльёна заявак ад спажыўцоў паслуг. Любы жыхар Брэстчыны можа патэлефанаваць на нумар 115 у любы час i не толькi пакiнуць заяўку, але i атрымаць iнфармацыю пра работу ЖЭС, пашпартнага стала цi адключэнне паслуг.

— Да службы 115 цяпер падключаны ўсе прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркi Брэсцкай вобласцi, прычым не толькi тыя, што займаюцца абслугоўваннем дамоў цi аказваюць жыллёва-камунальныя паслугi, — расказвае начальнiк адзiнага абласнога Кантакт-цэнтра ЖКГ Мiкiта ПАНОЎ. — Сярод iх ёсць i дарожнае прадпрыемства Брэста, i рамонтна-будаўнiчае
ў Баранавiчах, i гарсавет Пiнска.

А ў хуткiм часе мы падключым да службы i таварыствы ўласнiкаў — ужо iдзе работа ў гэтым кiрунку, праўда, пакуль з-за эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi даволi павольна.

Кругласутачна прымаюць заяўкi 18 дыспетчараў, якiя працуюць пазменна, — звычайна восем чалавек днём i два ноччу. Аднак, напрыклад, на пачатак ацяпляльнага сезона прыходзiцца пiк заявак, iх колькасць у змену значна павялiчваецца i даводзiцца прыцягваць да работы iншых спецыялiстаў цэнтра. Павялiчваецца ў такiя моманты i час чакання адказу спецыялiстаў: калi сёлета ў маi жыхар у сярэднiм чакаў адказу 17 секунд, то ў пiк гэта можа заняць хвiлiну, а ў пачатку ацяпляльнага сезона — нават i ўсе пяць.

— Амаль у 80 працэнтаў званкоў злучэнне адбываецца праз 20 секундаў, аднак у пiк час чакання можа вырасцi, — адзначае i Мiкiта Аляксеевiч. — Звычайна колькасць заявак павялiчваецца з 9 гадзiн ранiцы i да абеду. У суткi мы можам прымаць больш за 1000 заявак.

Асноўная iх частка прыпадае на электра- i водазабеспячэнне, бытавыя паслугi. Зiмой, калi кароткi сонечны дзень, найбольш актуальныя пытаннi з электразабеспячэннем на лесвiчных клетках, у дварах i на вулiцах. Летам жа часцей за ўсё людзi звяртаюцца ў кантакт-цэнтр з праблемамi водазабеспячэння, бо ў гэты перыяд значна павялiчваецца спажыванне вады.

Канешне, дыспетчарскiя службы захавалiся i на самiх прадпрыемствах, бо ў iх ёсць шырокi спектр абавязкаў, аднак заяўкi ад жыхароў прымае ўжо служба 115. У сваю чаргу, спецыялiсты прадпрыемства ЖКГ, якiя павiнны яе выканаць, могуць пры неабходнасцi патэлефанаваць чалавеку, якi пакiнуў гэтую заяўку, напрыклад, калi iм трэба трапiць у кватэру ўласнiка. Працэс выканання заявак спецыялiстамi кантралююць на розных узроўнях — гэта робяць i спецыялiсты кантакт-цэнтра, i мясцовыя ўлады, якiя перыя-дычна атрымлiваюць усю статыстыку па рэгiёнах i нават могуць адсочваць усе заяўкi анлайн.

— Нашы спецыялiсты павiнны выконваць пэўную колькасць выходных званкоў у дзень, i звычайна 10 працэнтаў заявак пасля гэтага адпраўляецца на дапрацоўку. У такiх выпадках, калi прадпрыемства закрыла заяўку, але не выканала, яна потым атрымлiвае асаблiвы статус, i праграма ўжо наогул не дазваляе выканаўцу закрыць заяўку — гэта робяць нашы дыспетчары толькi пасля таго, як будуць упэўнены, што яна сапраўды выканана, — тлумачыць Мiкiта Паноў. — Стварэнне кантакт-цэнтра, службы 115 дазволiла значна павысiць якасць паслуг у вобласцi, прадпрыемствы сталi лепш працаваць, бо цяпер iх могуць кантраляваць на розных узроўнях. Гэта робiць i дыспетчар, i сам спажывец, i мясцовыя органы ўлады. Калi параўноўваць пяць месяцаў мiнулага i гэтага года, то ў 2020-м камунальнiкi сталi ў два разы радзей парушаць тэрмiны выканання заявак, i гэта вельмi важна.

Акрамя кароткага нумара 115 у Брэсцкай вобласцi, як i па ўсёй Беларусi, працуе iнтэрнэт-партал «Мая рэспублiка 115.бел». Яго iдэя заключаецца ў супастаўленнi фатаграфiй да i пасля выканання работ. Калi чалавек бачыць нейкую праблему на гарадской цi жылой тэрыторыi, то можна проста сфатаграфаваць яе i адправiць запыт праз мабiльную праграму цi на сайт 115.бел. Пасля выканання работ спецыялiсты ЖКГ павiнны зрабiць кантрольнае фота i таксама адправiць яго на сайт.

— Аднак вельмi важна разумець, што спецыялiст не можа закрыць заяўку, пакуль не прымацуе да яе сваю фатаграфiю, i таму мы просiм жыхароў пакiдаць толькi тыя фота, да якiх можна прымацаваць фота ў адказ, — адзначае начальнiк цэнтра. — Пры гэтым аператыўнасць выканання заявак на партале пакуль саступае ў хуткасцi рашэнню праблем праз кантакт-цэнтр, таму, калi людзi ўбачылi адчынены люк цi цечу вады з-пад зямлi, лепш паведамiць пра гэта на кароткi нумар 115.

Валерыя КIСЛАЯ

Прэв'ю: sluzkgkh.by

Загаловак у газеце: Заяўка з асаблiвым статусам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».