Вы тут

У Грозным выйшаў першы — пасля перапынку — нумар часопіса «Гоч»


У Грозным выйшаў першы — пасля некаторага перапынку — нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Гоч». Фактычна — чачэнскі варыянт папулярнага маскоўскага часопіса «Иностранная литература» ці ўкраінскага «Всесвит», выданняў, аддадзеных пад публікацыю перакладных твораў.


У першым нумары ўзноўленага выдання ёсць і беларускі раздзел. У ім змешчаны пераклады вершаў народных паэтаў Беларусі — Аркадзя Куляшова і Рыгора Барадуліна, а таксама нашых сучаснікаў — Навума Гальпяровіча, Віктара Шніпа, Юліі Алейчанкі. Перакладчык — Адам Ахматукаеў, які не ўпершыню звяртаецца да пераўвасаблення беларускай паэзіі. Раней перакладзеныя ім падборкі вершаў беларускіх паэтаў выходзілі ў чачэнскіх часопісах «Орга» і «Вайнах».

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: Чачэнскае адраджэнне з беларускім паэтычным характарам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.