Вы тут

Падпісаны Мемарандум аб стварэнні Еўразійскага культурнага саюза


Дакумент з'явіўся па выніках працы ІІ Міжнароднага форуму кіраўнікоў музычных устаноў краін Шаўковага шляху «Вялікі шаўковы шлях: узаемадзеянне культур Захаду і Усходу», які праходзіў у рамках Міжнароднай выставы «ЭКСПА-2017» у Астане.


Дзякуючы гэтаму дакументу палепшыцца ўзаемадзеянне міжнародных арганізацый еўраазіяцкіх дзяржаў, яшчэ большая ўвага будзе ўдзелена развіццю нацыянальных культур.

У форуме прыняла ўдзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына ДУЛАВА. Беларускі парламентарый зрабіла выступленне на тэму «Захаванне і пераемнасць музычнай спадчыны — вопыт вышэйшых навучальных устаноў мастацтва». На форуме кіраўнікі музычных устаноў розных краін расказалі аб уласных дасягненнях у галіне культуры і адукацыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Культурнаму саюзу — быць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.