Вы тут

Марыяна Шчоткіна сустрэлася са старшынёй Мажыліса Казахстана


Беларусі цікавы вопыт Казахстана ў рэфармаванні дзяржслужбы і сферы ЖКГ, паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна ШЧОТКІНА на сустрэчы са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным.


Як адзначыла Марыяна Шчоткіна, для Беларусі Казахстан — ключавы партнёр па ўсіх напрамках. Па словах віцэ-спікера верхняй палаты беларускага парламента, надзвычай важна ўмацоўваць міжпарламенцкія сувязі, але ў той жа час нарошчваць гандлёва-эканамічнае і рэгіянальнае ўзаемадзеянне, супрацоўнічаць у галіне навукі і касмічных распрацовак. «Нам вельмі цікавы вопыт Казахстана, мы ведаем, што некалькі гадоў таму вы ўнеслі вялікія змены ў заканадаўства аб дзяржаўнай службе, аб умовах паступлення і парадку праходжання, нам таксама цікавы ваш вопыт у сістэме ЖКГ», — паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Сенатар адзначыла, што па выніках 2016 года тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам знізіўся амаль на 30% і склаў крыху больш за 419 мільёнаў долараў. Марыяна Шчоткіна лічыць, што парламентарыі павінны ўнесці свой уклад у аднаўленне і ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў. Віцэ-спікер таксама запэўніла, што беларускі бок зацікаўлены ў як мага больш хуткім запуску шасці новых зборачных вытворчасцяў у Казахстане.

Загаловак у газеце: ЖКГ, гандаль, дзяржслужба

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.