Беларусі цікавы вопыт Казахстана ў рэфармаванні дзяржслужбы і сферы ЖКГ, паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Марыяна ШЧОТКІНА на сустрэчы са старшынёй Мажыліса (ніжняй палаты) парламента Казахстана Нурланам Нігматуліным.
Як адзначыла Марыяна Шчоткіна, для Беларусі Казахстан — ключавы партнёр па ўсіх напрамках. Па словах віцэ-спікера верхняй палаты беларускага парламента, надзвычай важна ўмацоўваць міжпарламенцкія сувязі, але ў той жа час нарошчваць гандлёва-эканамічнае і рэгіянальнае ўзаемадзеянне, супрацоўнічаць у галіне навукі і касмічных распрацовак. «Нам вельмі цікавы вопыт Казахстана, мы ведаем, што некалькі гадоў таму вы ўнеслі вялікія змены ў заканадаўства аб дзяржаўнай службе, аб умовах паступлення і парадку праходжання, нам таксама цікавы ваш вопыт у сістэме ЖКГ», — паведаміла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.
Сенатар адзначыла, што па выніках 2016 года тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам знізіўся амаль на 30% і склаў крыху больш за 419 мільёнаў долараў. Марыяна Шчоткіна лічыць, што парламентарыі павінны ўнесці свой уклад у аднаўленне і ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязяў. Віцэ-спікер таксама запэўніла, што беларускі бок зацікаўлены ў як мага больш хуткім запуску шасці новых зборачных вытворчасцяў у Казахстане.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/nurlan-nigmatulin
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryyana-shchotkina-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne