Вы тут

Беларусь прадстаўлена на вільнюскай кніжнай выставе


23 лютага ў 11 гадзін адбылося афіцыйнае адкрыццё стэнда Рэспублікі Беларусь на 18-й міжнароднай Вільнюскай кніжнай выставе-кірмашы.


У прэзентацыі стэнда прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы: саветнік-пасланнік Людміла Татарыновіч і саветнік па пытаннях культуры Вольга Дашыневіч. З прывітальным словам выступіў вядомы літоўскі празаік і публіцыст Вітаўтас Жэймантас.

Нашу краіну на выставе прадстаўляюць кнігагандлёвая арганізацыя “Белкніга” і музей “Замкавы комплекс “Мір”. На беларускім стэндзе можна азнаёміцца з кнігамі, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах (“Мастацкая літаратура”, “Выдавецкі дом “Звязда”, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, “Беларусь”, “Народная асвета” і інш.) і прысвечаны Францыску Скарыне і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Анастасія Бараноўская

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.