Выдавецкі дом «Звязда» ізноў парадаваў аматараў добрай дзіцячай кнігі ў Слоніме!
Калі ў мінулы раз да маленькіх чытачоў завітала ў госці сапраўдная фея — пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, то на другой і, спадзяемся, не апошняй сустрэчы ў кніжнай краме «Санет» свае іранічныя апавяданні для дзяцей прэзентаваў малады пісьменнік Павел Гушынец.
Яго кніга «Папа, расскажи про меня историю», што не так даўно выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», прысвечана вясёлым момантам з жыцця дзяўчынкі Соні і яе бацькоў. Дарэчы, у аснове ўсіх сюжэтаў — не выдумка, а сапраўдныя гісторыі з жыцця аўтара і яго дачкі.
Алена Карпенка
Фота Яны Сабінай
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.