Мерапрыемства адбудзецца ў краме «Акадэмкніга» 2-га кастрычніка ў 18.30.
Вячаслаў Паўлавец — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага акварэльнага жывапісу, выдатны мастак, які ўмее з дапамогай мінімальных выразных сродкаў злучаць рэальнае і абстрактнае. Акварэлі Вячаслава Паўлаўца — гэта думка і пачуццё, сканцэнтраваныя ў двух-трох штрыхах. Сёння работы майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічным музеі (Гродна), Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.
Госці прэзентацыі змогуць пазнаёміцца з выдатным мастаком, паглядзець выстаўку яго работ, а таксама набыць альбом і атрымаць адну з акварэляў аўтара ў падарунак. Дарэчы, толькі ў дзень прэзентацыі на кнігу «Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца» будзе дзейнічаць зніжка ў 10 працэнтаў.
Алена КАРПЕНКА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».