Вы тут

Як сустрэлі Новы год у Гомелі


Жыхары і госці Гомеля ўвайшлі ў новы 2017 год пад гукі барабаннага бою ад музык-прафесіяналаў. На цэнтральнай плошчы, дзе ўсталявана галоўная ёлка, прайшла канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам барабаннага шоу, лепшых вакальных і танцавальных калектываў горада, а таксама робатаў-трансформераў.


У дзіцячым гарадку з атракцыёнамі заняць малых дапамагалі аніматары. На плошчы таксама быў арганізаваны святочны гандаль напоямі, кандытарскімі вырабамі і сувенірамі ручной работы ад рамеснікаў. Дарэчы, сагрэцца гарачымі чаем і кавай, а таксама паласавацца кандытарскімі вырабамі можна было да трох гадзін ночы. Канцэртна-забаўляльныя праграмы прайшлі і ў кожным з раёнаў Гомеля на чатырох асноўных пляцоўках.

А касманаўт Алег Навіцкі  напярэдадні свята віншаваў беларусаў з Новым годам з арбіты МКС.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Пад барабанны бой

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.