Вы тут

Гомель далучыўся да правядзення акцыі "Інклюзіўная Беларусь"


Гомель далучыўся да правядзення рэгіянальнай акцыі «Інклюзіўная Беларусь: не пакідаючы нікога ўбаку ў дасягненні мэт устойлівага развіцця». Сярод яе задач — стварэнне грамадства роўных магчымасцяў для ўсіх людзей, незалежна ад узросту, полу, стану здароўя, этнічнай прыналежнасці, рэлігіі і паходжання. Між тым, Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю ААН прыняла дзесяць гадоў таму. Наша краіна сертыфікавала гэты дакумент сёлета. Мерапрыемствы ў Гомелі — адзін з крокаў па практычнай рэалізацыі Канвенцыі.


Цяпер на Гомельшчыне пражывае каля 90 тысяч інвалідаў, у тым ліку дзяцей. Для іх інтэграцыі ў грамадства ў горадзе над Сожам многа робіцца. Напрыклад, працуе сацыяльнае таксі, усталяваны пандусы каля большасці сацыяльна значных аб'ектаў, выдзелены асобныя месцы на стаянках, уладкаваны зручныя ўваходы ў грамадскі транспарт і святлафоры з гукавымі сігналамі. У бліжэйшы час адкрыецца першы ў Гомелі пешаходны пераход з ліфтам. Аднак гэту работу трэба актыўна працягваць.

У рамках акцыі ААН у Гомелі былі арганізаваны школа лідарства для жанчын, спаборніцтвы для людзей са слабым зрокам, спартакіяда для інвалідаў-калясачнікаў, творчыя майстэрні і «круглы стол» па стварэнні безбар'ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзельнікі «круглага стала» закранулі розныя пытанні, у тым ліку абмеркавалі планы па рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады. Журналісты расказалі пра асвятленне дзейнасці органаў мясцовай улады і грамадскіх арганізацый, якія вырашаюць праблемы людзей з інваліднасцю.

Асобная размова пра бежанцаў. Гэты статус з пачатку года на Гомельшчыне папрасілі каля
150 чалавек. Застацца ў Беларусі маюць жаданне галоўным чынам сем'і з Сірыі, Емена, Ірака, Украіны. За час канфлікту на Данбасе вобласць прыняла 35 тысяч украінскіх грамадзян. Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага Камісара па справах бежанцаў ААН у Беларусі Жан Іў Бушардзі падкрэслівае, што праблемным пытаннем з'яўляецца адаптацыя такіх грамадзян:

— Для дзяцей — гэта школьная адукацыя. Для дарослых — працаўладкаванне, доступ да медабслугоўвання, тыя пытанні, якія не вырашаюцца за адзін дзень, таму мы прыязджаем сюды рэгулярна, маніторым сітуацыю, абмяркоўваем з мясцовымі ўладамі, як можна вырашыць гэтыя пытанні.

Кампанія «Інклюзіўная Беларусь» ахопіць усе абласныя цэнтры. Далей яе прымуць Магілёў, Віцебск і Мінск.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Крок да роўных магчымасцяў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.