Вы тут

Старт рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай акцыі «Дні адкрытых дзвярэй у ДТСААФ»


4 красавіка Мінская раённая аргструктура ДТСААФ і Рэспубліканскі вучэбна-спартыўны цэнтр ДТСААФ правялі Дзень адкрытых дзвярэй на базе спартыўна-тэхнічнага комплексу «Баравая».



Гэтае мерапрыемства дало старт рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай акцыі «Дні адчыненых дзвярэй у ДТСААФ», якія на працягу года пройдуць па ўсёй краіне.

Старшыня Мінскай РАС ДТСААФ Валерый Карпаў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля двухсот навучэнцаў і вайскоўцаў часцей Мінскага гарнізона.

Старшыня Цэнтральнай рады ДТСААФ генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч

Удзельнікі мерапрыемства прысутнічалі на практычных занятках, наведалі станцыю тэхнічнага абслугоўвання.

— Гэта толькі пачатак маштабнай акцыі, якая пройдзе па ўсёй краіне. Падчас мерапрыемстваў пазнаёмім абсалютна ўсіх жадаючых, а мы запрашаем усіх незалежна ад роду заняткаў і ўзросту, з навучальна-матэрыяльнай базай і магчымасцямі. — адзначыў старшыняЦэнтральнай рады ДТСААФ генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч. — У нас нямала цікавых праектаў, якія мы развіваем. Гэта і картынг, і ралійныя гонкі, розныя секцыі мадэлявання амаль кожны чалавек зможа знайсці сабе занятак па душы. Таксама мы распачалі будаўніцтва спартыўна-патрыятычнага цэнтра на базе сталічнага аэраклуба.

Вялікую цікавасць прысутных выклікала выступленне шматразовага чэмпіёна Беларусі па класічных ралійных гонках, кіраўніка каманды «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргея Вязовіча.

Па эмоцыях удзельнікаў мерапрыемства было заўважна, што старт акцыі прайшоў паспяхова.



Шматразовы чэмпіён Беларусі па класічных ралійных гонках, кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.